Стаўка на заўтрашні дзень


У адкрытым акцыянерным таварыстве «Юрковічы» па выніках работы за 10 месяцаў бягучага года лепшымі аператарамі па доглядзе маладняку буйной рагатай жывёлы з’яўляюцца Вікторыя Зайкутэ і Алена Давідовіч (на здымку). Абедзве жанчыны старанныя, сур’ёзна падыходзяць да справы. Бадай, самым галоўным у тым, што цялятніцы стабільна дабіваюцца добрых прываг БРЖ, з’яўляецца іх любоў да сваіх «гадаванцаў». Вікторыя Пранасаўна даглядае групу цялят ад нараджэння да двух-трох месяцаў, пасля чаго перадае іх на дарошчванне іншым жывёлаводам.

У групе Алены Анатольеўны БРЖ ва ўзросце з двух месяцаў да паўгода. Зараз на бяспрывязным утрыманні ў яе 272 галавы. Такую вялікую колькасць бычкоў і цялушак яна даглядае разам з мужам Сяргеем Ільічом. Аднак дасягнуты вынік, па словах галоўнага агранома ААТ Уладзіміра Вярбіцкага, – заслуга ў першую чаргу Алены Анатольеўны, вопытнага жывёлавода. Маладая жанчына адпрацавала ў галіне сельскай гаспадаркі 10 гадоў, крыху больш за палову з іх – на свінаферме. Па волі часу ёй давялося памяняць абраную некалі прафесію. Зараз яна шчыруе на стараюрковіцкай малочнатаварнай ферме і аб тым не шкадуе. Сёння, гледзячы на радасную Алену Анатольеўну, калі яна завіхаецца каля сваіх «падапечных», надзяляючы іх увагай і пяшчотай, відавочна, што ёй па душы і цяперашні занятак. Шчыра радуецца цялятніца і вынікам сваёй нялёгкай працы. Зараз сярэднясутачныя прывагі яе «гадаванцаў» складаюць 640 грам (531 – у сярэднім па гаспадарцы). Усведамляючы, што гэта не апошні рубеж, жанчына стараецца не толькі яго ўтрымаць, але і ў будучым перасягнуць.

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія