Спалучае карыснае з прыемным


Яўген Мафіеня – былы навучэнец Любанскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, а зараз ужо трэнер-выкладчык гэтай жа ўстановы.

Займаўся ён вольнай барацьбой у Аляксандра Нагорнага, прычым не проста дзеля задавальнення, а прафесійна. Ужо тады ён вызначыўся з тым, чым будзе займацца пасля школы. Фізічная нагрузка была немалой. Але юнака гэта не палохала, з дзяцінства ён імкнуўся не схіляцца перад цяжкасцямі. Не прапускаў трэніровак, шмат займаўся – загартоўваўся не толькі фізічна, а і маральна. Што, да слова, важна для спартсмена, асабліва падчас спаборніцтваў.

Ужо ў 9 класе Яўген, як кандыдат у майстры спорту, прадоўжыў навучанне ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Плешчаніцах. Потым была вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры. І літаральна на першым курсе любанчанін паспяхова выканаў нарматыў майстра спорту. А ўжо на чацвёртым выкладаў у Мінскім гарадскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, самастойна падрыхтаваў трох майстроў спорту, адзін з якіх таксама наш зямляк.

Пачатак прафесійнага шляху быў паспяховым для Яўгена Мафіені. Будучыня ў спорце таксама магла быць не менш яскравай, увенчанай лаўрамі перамог і дасягненняў. Але любанчанін па-іншаму расставіў прыярытэты і вярнуўся на малую радзіму. Тут стварыў сям’ю. І два гады працуе трэнерам-выкладчыкам ДЮСШ. Прычым, як сам прызнаўся, ніколькі аб гэтым не шкадуе. Яўген Валер’евіч лічыць, і не без падстаў, што на Любаншчыне таксама шмат таленавітых хлопчыкаў, з якіх можна вырасціць сапраўдных спартсменаў. Напрыклад, у студзені выхаванцы Яўгена Мафіені і Аляксандра Нагорнага занялі першае каманднае месца ў чэмпіянаце вобласці.

Увогуле Яўген займаецца з 34 рабятамі з 10 да 18 гадоў, прыкладвае  намаганні, каб навучыць іх усяму таму, што ўмее сам. А пра работу гаворыць так: «Мне пашанцавала. я магу спалучаць карыснае з прыемным: і дзяцей вучыць, і сябе ў добрай фізічнай форме падтрымліваць».

Наталля ВІЛЕНТА.

Фота Віктара ПАДУТЫ.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія