Свята для ўсёй сям’і


Па благаслаўленні ўладыкі Антонія ў час, калі ўсе хрысціяне адзначаюць Светлае Хрыстова Уваскрэсенне, і напярэдадні Дня сям’і прыходам храма Праабражэння Гасподня г. Любані, дзіцячай школай народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дзіцячай школай мастацтваў пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і Слуцкай епархіі ў мінулую нядзелю праведзены фестываль праваслаўнай культуры «Хрыстос Уваскрэсе, радасць мая!». Мэта яго – садзейнічанне зацвярджэнню духоўных каштоўнасцей у грамадскай свядомасці сродкамі музыкі і мастацтва, азнаямленне шырокіх слаёў насельніцтва з сацыяльнай місіяй Праваслаўнай Царквы ў свеце, прыцягненне да супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі, культуры.

«Хрыстос Уваскрэсе! Радуйцеся!»

З такімі словамі звярнуўся да прысутных у гарадскім парку культуры і адпачынку, які і стаў асноўнай пляцоўкай для мера-прыемстваў, благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун. Але перш чым з’явіцца на святочнай сцэне, ён разам з прыхаджанамі храма Праабражэння Гасподня прайшоў хрэсным ходам па вуліцах горада са шчырай малітвай аб збаўленні ад усяго дрэннага. Фестываль айцец Аляксандр таксама пачаў з малебна, у здзяйсненні якога дапамаглі ўдзельнікі царкоўнага хору.

Затым з прывітальным словам выступіла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч, адзначыўшы, што мера-прыемства заклікана не толькі адраджаць усе віды народнай творчасці, але і ўмацоўваць тую духоўнасць, што жыве ва ўсіх нас. Тамара Мікалаеўна зычыла, каб над нашым горадам і ўсёй краінай было мірнае неба, дзеці раслі шчаслівымі, усе памяталі свае карані, продкаў і глядзелі з энтузіязмам у будучыню. У працяг начальнік аддзела ідэалагіч-най работы, культуры і па справах моладзі Васіль Каткавец пажадаў, каб божым ладам, добрым часам віравала свята ў нашых душах.

 

Расцвілі «Кветкі жыцця»

Пасля добрых слоў распачалася дзея. Са сцэны гучалі прыгожыя мелодыі – гэта сваім талентам і творчымі знаходкамі радавалі і здзіўлялі ўдзельнікі канцэртнай праграмы «Кветкі жыцця»: дашкольнікі і школьнікі горада, навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі, а таксама ўзорны фальклорны ансамбль «Калыханка» з в. Міхнавічы Мінскага раёна. А першы адкрыты рэгіянальны дзіцячы конкурс выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Божы дар» сабраў у парку юных майстроў і мастакоў з усёй Любаншчыны, яны падрыхтавалі велікодныя работы ў самых розных тэхніках. У дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт праваслаўных спеваў, у якіх выканаўцы ўславілі вялікую падзею Уваскрэсення Хрыстова, што, напаўняючы сэрцы шчырай верай у перамогу жыцця, дорыць надзею лю-дзям, заклікае задумацца аб прызначэнні чалавека, яго місіі на зямлі, дапамагае рабіць добрыя справы і быць міласэрнымі.

Пакланіліся святыням

Вялікая колькасць людзей рознага ўзросту сабралася ў парку. Сярод іх былі і жыхары нашага горада, і госці. Апроч таго, што яны з цікавасцю назіралі за дзеяй, кожны імкнуўся  пакланіцца святыням, якія знаходзіліся ў абуладкаваным павільёне. Спецыяльна да мера-прыемства былі дастаўлены ступня княгіні Слуцкай Сафіі, ікона Божай Маці «Радасць» і «Суцяшэнне», прывезеная з Афона, дакладныя копіі згубленага ў час вайны Крыжа заступніцы зямлі беларускай Еўфра-сінні Полацкай, дароў валхвоў, што прынеслі Хрысту ў Віфлеем з Усходу (золата, ладан і смірна). Прысутныя прыкладваліся да рэліквій і шчыра маліліся…

Атрымалася сапраўды сямейнае свята, падчас якога панавала атмасфера духоўнай урачыстасці, цеплыні і любві. І, безумоўна, фестываль дасць новы імпульс не толькі развіццю духоўнай культуры, але і народнай традыцыйнай, рамёствам і промыслам.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія