Рэзультат працы гаворыць сам за сябе


Жывёлагадоўля – адна з галоўных галін сельскай гаспадаркі, ад эфектыўнай дзейнасці якой залежыць эканоміка сельгасарганізацый, таму ёй надаецца першачарговая ўвага. У Любанскім раёне праводзіцца мэтанакіраваная работа па паляпшэнні ўмоў кармлення і ўтрымання грамадскага статка, прафілактыцы захворванняў.

Сур’ёзныя патрабаванні да аператараў машыннага даення кароў і даглядчыкаў маладняку буйной рагатай жывёлы. І тыя, і другія павінны добра ведаць асаблівасці ўтрымання жывёлы, захоўваць тэхналогію вытворчасці сыравіны. Як правіла, лепшых вынікаў у рабоце дабіваецца той, хто валодае прафесійнымі навыкамі, мае вопыт і ўвесь час імкнецца дасягнуць вышэйшых рэзультатаў.
Так, за 2017 год у адкрытым акцыянерным таварыстве «Урэцкі» лепшымі аператарамі машыннага даення кароў прызнаны Людміла Кароль і Іна Адарчук з малочнатаварнай фермы «Дарасіно». Кожная з іх надаіла на адну фуражную карову 4 710 кілаграмаў малака. Працуюць жанчыны на адной групе, на абслугоўванні ў іх 206 дойных кароў. Па словах брыгадзіра МТФ Ліліі Мельнік, абедзве даяркі вылучаюцца сур’ёзным стаўленнем да абавязкаў. У сваю чаргу гэта спрыяе росту прадукцыйнасці працы, павышэнню вытворчасці сыравіны.
Лепшым аператарам па дарошчванні маладняку БРЖ за мінулы год у ААТ «Урэцкі» стала Парасковія Чокан з МТФ №3 «Крупенікі». Жывёлавод здолела забяспечыць на 100% захаванне цялят. А сярэднясутачныя прывагі гадаванцаў яе групы, у якой зараз 102 галавы, склалі 550 грамаў.

Алена РАДКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія