Раённы суботнік сабраў і працаўнікоў, і навучэнцаў


Вось ужо і палова восені мінула. Дрэвы і кусты паступова скідваюць сваё ўбранне, рыхтуючыся да зімовага адпачынку. А значыць, самы час паступова завяршаць работы па навядзенні парадку – прыбраць замацаваныя за арганізацыямі і прадпрыемствамі тэрыторыі ад лісця і смецця. З гэтай мэтай у мінулую суботу ладзіўся раённы суботнік.

Шэраг працоўных калектываў прынялі ў ім самы актыўны ўдзел. Так, работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму шчыравалі каля вучэбна-вытворчага камбіната, перасоўнай механізаванай калоны 101 – каля адміністрацыйнага будынка, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – у скверы па вуліцы Першамайскай (за райбальніцай) і г.д. Не адставалі ад дарослых і навучэнцы школ – члены грамадскага аб’яднання «БРСМ». Старшакласнікі першай гарадской адзінаццацігодкі зграбалі лісце ў парку культуры і адпачынку, а трэцяй – добра ўпарадкоўвалі сквер каля помніка камсамольцам і моладзі Любаншчыны.

Такім чынам, многія жыхары старанна папрацавалі падчас суботніка. І, трэба спадзявацца, яшчэ не раз, узброеныя венікамі і граблямі, яны выйдуць на вуліцы горада, каб поўнасцю прыбраць лісце, якога пакуль яшчэ нямала на дрэвах.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія