Прэзідэнт правёў нараду па пытаннях уборкі ўраджаю


Лукашэнка даручыў завяршыць уборку збожжавых максімум да 20 жніўня

«Уборку ў асноўнай масе трэба завяршыць у першай палавіне, у крайнім выпадку – да 20 жніўня», – даручыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сітуацыя вельмі няпростая – з-за ўмоў надвор’я, іншых фактараў зрушыліся тэрміны як вясенняй пасяўной, так і выспявання ўраджаю. «На 8-10 дзён мы ўжо спазняемся», – канстатаваў ён.

«Ускладняе сітуацыю і высокая ўшчыльненасць работ. Разам з уборкай збожжавых неабходна весці церабленне лёну, другі ўкос шматгадовых траў (першага, як вы разумееце, практычна не было), сяўбу паржышчавых культур і многае іншае, – сказаў беларускі лідар. – Застаўся кароткі перыяд часу, на працягу якога нам неабходна кардынальна паскорыць усе працэсы, каб, з аднаго боку, убраць ураджай, не страціўшы ніводнага зярнятка, з іншага – пачаць падрыхтоўку да пасяўной азімых культур».

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на пытанні тэхналогіі ўборкі з улікам асаблівасцей бягучага года, максімальна эфектыўнага выкарыстання зернесушыльнай гаспадаркі. «Марудзіць з уборкай і, як у нас у вёсцы кажуць, дапускаць выспяванне збожжа да стану 12-13 працэнтаў вільготнасці злачынна. Таму 20 працэнтаў – і трэба пачынаць уборку неадкладна. Трэба запускаць усе зернесушылкі і дасушваць збожжа да патрэбных кандыцый», – сказаў Прэзідэнт.

Яшчэ адно важнае пытанне – людзі, якія заняты на ўборачнай кампаніі. «Іх трэба накарміць, напаіць і гэтак далей. Прафсаюзы галавой за гэта адказваюць», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць своечасовай выплаты заработнай платы на сельскагаспадарчых прадпрыемствах. «Ніхто бясплатна працаваць у калгасе, саўгасе не будзе. Таму вяскоўцам трэба заплаціць зарплату, калі ёсць запазычанасць. І трэба ўстанавіць нармальныя тарыфы, каб людзі зарабілі нармальныя грошы ў гэтыя месяцы», – сказаў Прэзідэнт.

Беларускі лідар таксама нагадаў, што аграрны комплекс Беларусі знаходзіцца на этапе вытворчасці «вялікага» малака, а гэта фінансы сельскагаспадарчых арганізацый.

«Трэба хутка ўбіраць збожжавыя культуры і трэба нарыхтаваць больш травяных кармоў», – адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што катэгарычна забараняецца ўсё спісваць на надвор’е. «Дай бог, каб кожны год у нас было такое надвор’е. Ідэальны год для сельскай гаспадаркі. Не хлебам адзіным жыве чалавек. Няхай другім укосам, цудоўныя травы, добрыя збожжавыя, ідэальная бульба вырасла, лён нядрэнны, буракі, агародніна. Гэта ж таксама ўраджай. І вельмі важны для чалавека», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

 

Лукашэнка заклікаў не займацца самападманам
у пытанні нарыхтоўкі кармоў для жывёлагадоўлі

Прэзідэнт даручыў праінспектаваць у кожнай вобласці ўсе сіласныя траншэі для захоўвання кармоў.

«Гэта – якасць кармоў, здароўе жывёл. Таму траншэі, якія непрыдатныя, трэба дастаць з зямлі і перарабіць, паставіць у патрэбным месцы. Там, дзе трэба (замест курганоў вашых і буртоў), пабудаваць новыя траншэі. У вас, Андрэй Уладзіміравіч (прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў. – Заўвага БелТА), гэты і наступны год. У адваротным выпадку не трэба нарыхтоўваць травяністыя кармы там, дзе вы кладзяце іх у бурты. Гэта – гніллё, атрута для жывёлагадоўлі», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, неабходна ўзяць адпаведнае пытанне штурмам, як у свой час было зроблена адносна будаўніцтва сховішчаў для бульбы. «Калі пабудавалі бульбасховішчы, бульба стала рэнтабельнай, таму што мы маем магчымасць прадаць яе ў красавіку-маі. Гэтак жа і з траншэямі трэба разабрацца», – сказаў ён.

«Самі сябе падманваем. Нарыхтоўваем, называецца, кармы. І ў бурты кладзём. На кантроль гэта пытанне ўсім памочнікам. У будучым годзе ўсе траншэі павінны быць у страі. На жалезны кантроль гэта пытанне, і трэба раз і назаўсёды зняць яго», – рэзюмаваў беларускі лідар.

БелТА.

Фота БелТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія