Прынялі святочную эстафету


Канцэрт фіналістаў Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» з удзелам зорак беларускай эстрады, прымеркаваны да 80-годдзя ўтварэння Мінскай вобласці, адбыўся 24 лістапада ў Сароцкім сельскім доме культуры.

Мерапрыемства, дарэчы, было арганізавана ў рамках народна-патрыятычнай акцыі «Мы – разам». Яна накіравана на своеасаблівае аб’яднанне беларускага народа, прыцягненне ўвагі да працоўных дынастый і традыцый, папулярызацыю культурнага вольнага часу сярод насельніцтва.

Выступіць перад любанчанамі прыехалі як маладыя і яшчэ малавядомыя, але вельмі таленавітыя артысты, так і, можна сказаць, мэтры нашай эстрады. Вельмі цёпла гледачы прымалі шчырую і неверагодна сонечную (і гаворка тут ідзе не толькі пра ярка-жоўтую сукенку спявачкі) Вольгу Плотнікаву, якая, да слова, была таксама вядучай вечара і сваімі бліскучымі жартамі стварала атмасферу цеплыні і ўтульнасці. Хорам усе падпявалі Эдуарду Ханку (на здымку 1), які вырашыў выступіць не на сцэне («Сцэна – месца для артыстаў, а які ж з мяне артыст?»), а прама ў асяроддзі гледачоў. Бурнымі авацыямі суправаджаліся ўсе нумары Ірыны Дарафеевай, выступ якой пакінулі, як кажуць, на салодкае: знаёмымі ўсім песнямі знакамітая вакалістка завяршала канцэрт.

Не менш, чым прызнаным зоркам, апладзіравалі гледачы і фіналістам Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі». Маладым артыстам даволі хутка ўдалося, што называецца, разахвоціць публіку. Прагучалі дзве-тры песні – і людзі ўжо ледзь не пусціліся ў скокі. Прысутныя не скупіліся на апладысменты і воклічы «Брава!». Уразіла ўсіх выканаўчае майстэрства «беларускай Ціны Цёрнер» – Жуліі Цыавіа (на здымку 2). А аднаго з маладых спевакоў, Кірыла Арцёменку, вядучая нават прапанавала пакінуць у Любані: настолькі ён прыйшоўся даспадобы публіцы.

Дарэчы, артысты падчас выканання сваіх песень уважліва сачылі за гледачамі. І перш чым сысці за кулісы, самым актыўным з іх яны дарылі на памяць невялічкія сувеніры ў выглядзе бусла.

Таксама ў ходзе канцэрта старшынёй Любанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Мікалаем Кукрашам былі ўручаны медалі і памятныя знакі лепшым прафсаюзным дзеячам прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна, узнагароды працоўным дынастыям.

Мерапрыемства яшчэ раз пераканала: разам беларусы не толькі добра працуюць, але і выдатна адпачываюць. Зрэшты, у гэтым і заключаецца мэта акцыі: нагадаць кожнаму пра тое, што калі мы разам – мы мацнейшыя.

Настасся РАЎТОВІЧ

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія