Прадэманстравалі ўменне працаваць сямейным тандэмам


У мінулую нядзелю на сцэне Сароцкага сельскага Дома культуры ў чацвёрты раз адбыўся рэгіянальны сямейны конкурс «Сароцкі навігатар». 

Удзел у ім прынялі Марына і Аляксандр Камароўскія са Стаўбцоўскага раёна, Наталля і Аляксандр Чыркуны з Клецка-га, Ніна і Міхаіл Собалевы з Асіповіцкага, а таксама Дар’я і Яўгеній Абчынцы з Любанскага. Прыехалі госці, дарэчы, не адны, а разам з балельшчыкамі ды творчымі калектывамі і асобнымі выканаўцамі. Такім чынам у прысутных на мерапрыемстве была магчымасць не толькі паназіраць за цікавым спаборніцтвам канкурсантаў, але таксама паслухаць песні ў выкананні сама-дзейных артыстаў і атрымаць сапраўднае задавальненне.

Аўтарам і натхняльнікам аграфэсту выступіў дырэктар Сароцкага СДК Фёдар Крупянькоў са сваімі калегамі. Менавіта ён і падрыхтаваў для сем’яў-удзельніц шэраг вясёлых і займальных конкурсаў, а таксама накіроўваў іх па неабходным «маршруце» на працягу ўсіх выпрабаванняў.

А сачыла за тым, як пары спраўляюцца з нялёгкімі іспытамі, строгае і непадкупнае журы: начальнік і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама Васіль Каткавец і Наталля Рабая, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Асіповіцкага райвыканкама Ірына Раманчук, завуч дзіцячай школы мастацтваў аграгарадка Дзераўная Стаўбцоўскага раёна Алена Шуцько.

З першых жа конкурсаў у лідары вырваліся Ніна і Міхаіл Собалевы з Асіповіцкага раёна. Яны з лёгкасцю абыходзілі сваіх канкурэнтаў у многіх іспытах, і, здавалася, перамога ўжо ў іх, як кажуць, кішэні, аднак у апошніх выпрабаваннях прадстаўнікі нашага раёна – Дар’я і Яўгеній Абчынцы – хутка нагналі сваіх асноўных канкурэнтаў. У выніку гэтыя дзве сямейныя пары раздзялілі паміж сабой першае месца. На другім размясціліся Наталля і Аляксандр Чыркуны з Клецкага раёна, на трэцім – Марына і Аляксандр Камароўскія са Стаўбцоўскага. Усе ўдзельнікі  былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Мерапрыемства прайшло на высокім творчым узроўні, у атмасферы добразычлівасці і сяброўства. Рэакцыя ж гледачоў яскрава сведчыла: такія праекты запатрабаваны сельскім насельніцтвам. І ў выніку не так ужо важна было тое, хто колькі балаў набраў. Галоўнае, што ў нашай краіне жывуць такія моцныя і дружныя сем’і.

Настасся РАЎТОВІЧ.

Фота аўтара.

 НА ЗДЫМКАХ: 1. Сем’і-ўдзельніцы конкурсу. 2. Гледачоў таксама чакалі музычныя нумары. 

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія