Плюс-мінус васямнаццаць


Напярэдадні Дня пажылых людзей у парку культуры і адпачынку было асабліва шматлюдна. Там ладзілася конкурсна-забаўляльная праграма «Плюс-мінус васямнаццаць», якую арганізавалі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з раённым цэнтрам культуры і вольнага часу, райкамам грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын».

5-07-10

Цёплае сонейка, пазалота лістоты, прыемная музыка надавалі ўрачыстасць і дапамагалі ствараць добры настрой усім прысутным. А гэта ў большасці сваёй сталыя любанчане, якія прыйшлі паглядзець выступленні мясцовых артыстаў.

Аднак некаторыя (наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ў ТЦСАН) згадзіліся, што называецца, успомніць маладосць і паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах. Энергічныя і бадзёрыя, яны раздзяліліся на дзве каманды – «Огонек» і «Даешь молодежь». А сапернічаць у вытрымцы, спрыце, знаходлівасці і г. д. ім прадстаяла з «Молодыми сердцами» – навучэнцамі сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя. Гэта абставіна ніколькі не засмуціла пажылых людзей. Яны з маладзецкім запалам пачалі спаборніцтвы. І ў кожным былі на вышыні, дэманстравалі лепшыя якасці і здольнасці, практычна не ўступалі падлеткам. А ў некаторыя моманты апошнія нават адставалі. Калі больш хуткімі з’яўляліся юнакі і дзяўчаты, то лепшымі выканаўцамі народных танцаў – якраз-такі сталыя жанчыны і мужчыны. Далі фору яны маладым і ў афармленні восеньскіх кампазіцый і ў іншых творчых справах.

6-07-10

Нягледзечы на тое, што конкурсная праграма была вельмі насычаная, удзельнікі паспяхова прайшлі ўсе іспыты. Прыйшла чарга падводзіць вынікі і ўручаць падарункі. Як прызналася дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Тамара Плютава, «судзіць» было няпроста, бо ўсе стараліся. Але тым не менш журы прыняло рашэнне – першае месца аддаць камандам «Даешь молодежь» і «Огонек», а другое – «Молодым сердцам».

Нездарма лічыцца, што ў кожным узросце свая прывабнасць. І нягледзячы на сівізну на скронях, можна быць ёмкім, актыўным, галоўнае – мець пазітыўны настрой і не падаць духам.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія