Пераможцы занальнага этапа


17 кастрычніка ў гарпасёлку Старобін у межах абласной спартакіяды «Каласок» для дзяцей і юнацтва аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў прайшлі занальныя спаборніцтвы па валейболе (сярод юнакоў і дзяўчат).

Яны сабралі прадстаўнікоў чатырох раёнаў: нашага, а таксама Слуцкага, Салігорскага і Старадарожскага. Любанчане выступілі ў цэлым паспяхова. І калі юнакі сталі толькі трэцімі, то дзяўчаты не пакінулі сваім саперніцам шанцу на перамогу. Адзначым, што ў склад зборнай увайшлі навучэнкі Палічынскай, Малагарадзячыцкай і Тальскай школ. Сёння ў горадзе Маладзечна зямлячкі выступаюць у фінальным этапе спаборніцтваў. Галоўнае, чаго мы ім жадаем, – атрымаць задавальненне ад гульні.

Дарэчы, на ліку валейбольнай каманды палічынскіх дзяўчат (частка іх склала аснову зборнай на занальных спаборніцтвах) нямала перамог. Прыемна, што гэты факт заўважыў і ацаніў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Іван Георгіевіч Семяненя. Чалавек, улюбёны ў спорт, адданы роднай Любаншчыне, неабыякавы да лёсу сваіх землякоў. Колькі разоў ён даваў магчымасць дзецям стаць відавочцамі спартыўных баталій сусветнага ўзроўню! Колькі арганізаваў сустрэч са знакамітымі спартсменамі, каб заахвоціць, падтрымаць пачынаючых аматараў спорту! Колькі рознага спартыўнага інвентару атрымалі школы ад яго! Свой чарговы сюрпрыз ён на гэты раз падрыхтаваў для навучэнцаў Палічынскай школы, якім падараваў камплект спартыўнай формы. За гэта рабяты вельмі ўдзячны Івану Георгіевічу і абяцаюць не падвесці.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія