Пазаштатныя аўтары – лепшыя сябры


Раёнка ва ўсе гады свайго існавання нязменна адпавядае патрабаванням часу, настрою, што пануе ў грамадстве, аператыўна рэагуе на ўсе змены. І гэта становіцца магчымым не толькі дзякуючы намаганням творчых супрацоўнікаў, але і пазаштатных аўтараў.

Пазаштатныя аўтары лепшыя сябры

 

Былы карэспандэнт газеты Мая Аршанская, якая звыш трыццаці гадоў адпрацавала ў журналістыцы, прыгадвае, што яны заўсёды ўносілі важкі ўклад у папаўненне рэдакцыйнай папкі – дасылалі допісы з месцаў, расказвалі пра падзеі і справы ў сваіх населеных пунктах, калектывах. Прычым матэрыялы вызначаліся прадуманасцю, змястоўнасцю, каларытнасцю мовы; грунтаваліся на дакладных, правераных фактах і выклікалі жывы інтарэс у чытачоў.

Сярод актыўных пазаштатных аўтараў 70 – 90-х гадоў мінулага стагоддзя былі не толькі спецыялісты разнастайных службаў і арганізацый раёна (аддзелаў унутраных спраў, адукацыі, загс, інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, райбальніцы і іншых), а і простыя працаўнікі, для якіх гэта было поклічам душы, жаданнем рэалізаваць свае творчыя здольнасці. У прыватнасці, Віктар Саланец, як толькі ўліўся ў рабочую сям’ю льнозавода, адразу пачаў дасылаць у рэдакцыю заметкі – у іх распавядаў пра стан спраў на прадпрыемстве, рупліўцаў, якія на выдатна спраўляліся з вытворчымі заданнямі, выконвалі і перавыконвалі нормы выпрацоўкі. Да слова, допісы Саланца друкаваліся не толькі ў раёнцы, знаходзілі месца яны і на старонках «Камсамольскай праўды» і г.д. Калі выйшаў на заслужаны адпачынак, таксама працягваў пісаць матэрыялы ў газету, але гэта ўжо былі замалёўкі аб маляўнічых краявідах нашай малой радзімы, разнастайныя парады, пачэрпнутыя з уласных назіранняў і вопыту, байкі, вершы.

Вялікі стаж супрацоўніцтва з раёнкай мае і жыхарка вёскі Арлёва Алена Лапташ. Любанчане старэйшага ўзросту памятаюць яе цікавыя інфармацыі, у якіх апавядала пра жывёлаводаў калгаса «Чырвоная Змена», здабыткі ферм гаспадаркі. Яна і сама шчыравала даяркай. І хаця на рабоце праводзіла шмат часу, стамлялася, а ўсё ж знаходзіла час на творчасць – рыхтавала не толькі артыкулы, але і пісала вершы. Тагачасны галоўны рэдактар Васіль Калібераў звярнуў увагу на маладога актыўнага аўтара і прапанаваў паступаць на факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Але Алена Герасімаўна па сямейных абставінах не змагла рашыцца на такі крок, аднак супрацоўнічаць з газетай не перастала.

Па ўспамінах Маі Рыгораўны, не раз у раёнцы друкаваліся матэрыялы за подпісам настаўніка і дэпутата Урэцкага гарпасялковага выканкама Івана Сяргеева, брыгадзіра калгаса «Будаўнік» Віктара Плышэўскага, юнкора Васіля Плышэўскага з Малых Гарадзяціч… Дарэчы, апошні марыў стаць журналістам, ды, на жаль, лёс вызначыў для яго іншы прафесійны шлях.

З пачатку 90-х на старонках выдання часта пачалі з’яўляцца здымкі Віктара Падуты. У той час ён працаваў у цэнтры дзіцячай творчасці, навучаў хлопчыкаў і дзяўчынак з гарадскіх школ асновам фатаграфавання і вырабу здымкаў. І некаторыя прадстаўляў у рэдакцыю. Дзесьці паўтара дзесяцігоддзя Віктар Іванавіч быў пазаштатным аўтарам, а пасля яму прапанавалі пасаду фотакарэспандэнта. Нягледзячы на тое, які фотаапарат быў у руках майстра, ён умеў перадаць унікальнасць і прыгажосць кожнага чалавека, важнасць падзеі, непаўторнасць прыроды.

Такім чынам пазаштатныя аўтары заўсёды былі лепшымі сябрамі раёнкі, дапамагалі рабіць яе больш цікавай і насычанай, запатрабаванай у падпісчыкаў.

На здымку: Віктар Падута – у мінулым актыўны пазаштатны аўтар.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія