На работу – з задавальненнем


З нядаўняга часу прыём малых жыхароў нашага раёна ў дзіцячай кансультацыі ЦРБ ажыццяўляе малады спецыяліст – урач-педыятр Кацярына Ярмак.

Яна – мясцовая дзяўчына, родам з горада Любані. Таму і да работы ў цэнтральнай раённай бальніцы прыступіла з ахвотай і ў той жа час з пачуццём вялікай адказнасці перад юнымі землякамі.

«Кацярына Аляксандраўна хоць толькі пачынае свой прафесіянальны шлях, але разбіраецца ў пытаннях дыягностыкі і лячэння не горш за сталых спецыялістаў», – лічаць яе калегі. А ад бацькоў малых пацыентаў можна пачуць: «Новы доктар – такая прыемная, абаяльная, добразычлівая дзяўчына, прыцягвае да сябе нейкім асаблівым унутраным святлом, ёй хочацца верыць, спадзявацца, што абавязкова дапаможа, дасць слушную параду, неабходныя рэкамендацыі, каб хвароба хутчэй адступіла». І гэта, без сумнення, лепшая ацэнка працы ўрача, тым больш пачынаючага.

Дарэчы, такую прафесію Кацярына абрала для сябе, так сказаць, па поклічы сэрца. Па яе словах, з маленства хацела лячыць менавіта дзетак. Таму ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт паступала мэтанакіравана на педыятрычны факультэт. І там старанна спасцігала веды па спецыяльнасці, пасля замацоўвала іх падчас інтэрнатуры, а зараз прымяняе ў працоўнай дзейнасці.

Кацярына Ярмак ўважліва аглядае ўсіх сваіх малых пацыентаў, заўсёды тактоўная ў зносінах з іх бацькамі. Па прызнанні доктара, на работу ходзіць з задавальненнем і адчувае вялікую радасць, калі хворыя дзеці хутка ідуць на папраўку.

Акрамя прыёму непасрэдна ў дзіцячай кансультацыі, Кацярына ездзіць на выклікі, ажыццяўляе чатыры разы на месяц патранаж малышоў да года (іх на замацаваным участку – вул. Леніна, Інтэрнацыянальная, часткова
Першамайская, некаторыя завулкі – каля сарака), перыядычныя медагляды хлопчыкаў і дзяўчынак, якія маюць у анамнезе хранічныя захворванні і знаходзяцца на дыспансерным уліку і г.д.

Наталля ВІЛЕНТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія