На мінулым тыдні


Кастрычніцкі эканамічны форум “Падмуркі будучыні”

Канферэнцыя «Кастрычніцкі эканамічны форум «Падмуркі будучыні» (KEF-2017) прайшла ў Мінску 2-3 лістапада. Задача мерапрыемства – пошук рашэнняў, якія дапамогуць закласці асновы будучыні краіны і скараціць разрыў паміж палітыкай і практыкай.

Сярод спікераў канферэнцыі былі першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, галоўны саветнік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Забароўскій, дырэктар па краінавай эканоміцы і палітыцы Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Артур Радзівіл, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын, рэгіянальны дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен і іншыя.

На фота: Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі.

Мацюшэўскі пазітыўна ацэньвае месца Беларусі ў рэйтынгу Doing Business

Паводле слоў Васіля Мацюшэўскага, згодна са змененай методыкай у мінулым годзе ў Беларусі ў рэйтынгу было 40-е месца, у гэтым годзе – 38-е. «Напэўна, гэта нядрэнна. Некаторыя рэформы, якія былі праведзены, пакуль не ўвайшлі ў гэты рэйтынг. Спадзяёмся, што ў наступным годзе яны ўвойдуць, і пазіцыя наша палепшыцца», – адзначыў ён.

Як паведамлялася, Беларусь заняла ў рэйтынгу Doing Business 2018 («Вядзенне бізнесу – 2018») 38-ю пазіцыю сярод 190 дзяржаў, па якіх праводзіцца гэта даследаванне. Згодна з аналагічнай справаздачнай, апублікаванай у кастрычніку мінулага года, краіна займала 37-е месца.

Урад Беларусі разлічвае на больш высокі тэмп росту ВУП – Мацюшэўскі

«Цяперашні тэмп росту – гэта адносна мала. Пакуль гэта аднаўленчы рост, мы разлічваем на большае», – адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Тэмп росту ВУП Беларусі па рэзультатах 9 месяцаў 2017 года склаў 101,7%. Інфляцыя склалася на ўзроўні 2,7%. З сямі ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацбанка выканана шэсць. Па сёмым – рэальных даходах насельніцтва – эксперты адзначаюць дадатную дынаміку. На працягу пяцігоддзя да 2020 года эканоміка Беларусі можа вырасці на 12,1–15%.

Нацбанк да 2018 года плануе знізіць стаўку рэфінансавання да 10%

«У тым праекце грашова-крэдытнай палітыкі (на 2018 год. – Заўвага БЕЛТА), які цяпер падрыхтаваны Нацбанкам, ацэначная лічба па стаўцы рэфінансавання – каля 10%. Мы не маем намеру ў наступным годзе рабіць нейкія вялікія крокі па зніжэнні стаўкі», – заявіў Павел Калаур.

Ён адзначыў, што Нацбанк павінен пераканацца ў стабільнасці плацежнага балансу, стабільнасці інфляцыі. «Наша задача па інфляцыі – максімальна замацавацца ў межах 6% плюс-мінус 1 працэнтны пункт. Калі сітуацыя будзе даваць магчымасць прымаць рашэнні больш хуткімі тэмпамі, мы гэта будзем рабіць», – растлумачыў кіраўнік Нацбанка.

Стаўка рэфінансавання 18 кастрычніка была зніжана ў Беларусі да 11% гадавых.

Пытанні фінансавання не з’яўляюцца ключавымі ва ўзаемадзеянні з МВФ – Калаур

Павел Калаур заявіў, выступаючы на палях «Кастрычніцкага эканамічнага форуму»: «Беларусь тройчы звярталася да фінансавай дапамогі МВФ. Рэалізацыя стабілізацыйных праграм дапамагла краіне ў сціслыя тэрміны пераадолець крызісныя з’явы і пазбегнуць глыбокай рэцэсіі ў эканоміцы. Разам з тым пытанні фінансавання не з’яўляліся і не з’яўляюцца ключавым аспектам нашага ўзаемадзеяння. У яго аснову пакладзена кансалідаваная работа экспертаў, накіраваная на рэалізацыю сумесных праектаў і пошук актуальных рашэнняў».

Пры гэтым ён адзначыў, што Беларусь не ставіць цяпер пытанне аб нейкіх надзвычайных крэдытах. «Мы ў іх на гэтым этапе не маем патрэбы», – сказаў старшыня праўлення Нацбанка.

На фота: Рэгіянальны дырэктар сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен.

МВФ выказвае асцярожны аптымізм адносна росту эканомікі Беларусі

Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара Еўрапейскага дэпартамента МВФ Атанасіяс Арваніціс. «Прагназуецца рост сусветнай эканомікі на 3,5%. Прадугледжваецца, што гэты рост будзе прадаўжацца. Магчыма, гэта самае хуткае аднаўленне, якое назіралася з 2011 года. Рост будзе ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Расце і Беларусь. Пасля двух гадоў рэцэсіі рост амаль на 2% – гэта прыемная навіна. Мы канстатуем асцярожны аптымізм», – адзначыў Атанасіяс Арваніціс.

Ён падкрэсліў, што ўрады ўсіх краін павінны выкарыстоўваць паляпшэнне сітуацыі ў сусветнай эканоміцы для таго, каб актывізаваць правядзенне неабходных эканамічных пераўтварэнняў. «Трэба рамантаваць дах, пакуль свеціць сонца. Гэта датычыцца і Беларусі», – сказаў намеснік дырэктара дэпартамента.

Драйверам росту эканомікі Беларусі павінен стаць прыватны сектар

Такое меркаванне выказала Сату Кахканен на канферэнцыі «Кастрычніцкі эканамічны форум «Падмуркі будучыні». Паводле слоў рэгіянальнага дырэктара, асноўным драйверам эканамічнага росту павінен стаць прыватны сектар, для гэтага неабходна дабіцца значнага паляпшэння канкурэнтнага асяроддзя за кошт узмацнення рыначных складнікаў. Акрамя таго, павінны быць палепшаны ўмовы вядзення бізнесу, узмоцнена ступень абароны правоў інвестараў.

Сату Кахканен канстатавала неабходнасць гарантаваць сацыяльную ўключанасць. «Цяпер гэта ваш моцны бок. У час эканамічнай трансфармацыі трэба абараняць людзей», – падкрэсліла яна. Пры гэтым рэгіянальны дырэктар канстатавала вялікі патэнцыял Беларусі. «Тут жывуць вельмі адукаваныя людзі, развіты інфраструктура і інжынерныя магчымасці, цудоўнае геаграфічнае становішча. Ёсць усе перспектывы стаць адной з найбольш развітых, працвітаючых краін у Еўропе, калі выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці», – сказала яна.

БелТА.

www.belta.by

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія