Меры па садзейнічанні занятасці ў Беларусі зацверджаны дэкрэтам Прэзідэнта


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня падпісаў дэкрэт нумар 1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Дакумент накіраваны ў першую чаргу на актывізацыю работы органаў улады па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва.

Лобович: задача местных органов власти при реализации декрета №1 - дойти до каждого человека Задача местных органов власти при реализации декрета №1 - дойти до каждого человека, рассмотреть его ситуацию с трудоустройством и помочь, сформировав списки не занятых в экономике граждан на принципах социальной справедливости и с индивидуальным подходом. Об этом заявил 26 января на пресс-конференции первый заместитель министра труда и социальной защиты Андрей Лобович. На снимке: 1-2. первый заместитель министра труда и социальной защиты Андрей Лобович. 3. председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по труду и социальным вопросам Тамара Красовская. 4. председатель комитета по труду, занятости и социальной защите Мингорисполкома Жанна Романович. 5. заместитель председателя Миноблисполкома Виктор Сиренко. 6-8. во время пресс-конференции. Фото Максима Гучека, БЕЛТА.

Лобович: задача местных органов власти при реализации декрета №1 — дойти до каждого человека
Задача местных органов власти при реализации декрета №1 — дойти до каждого человека, рассмотреть его ситуацию с трудоустройством и помочь, сформировав списки не занятых в экономике граждан на принципах социальной справедливости и с индивидуальным подходом. Об этом заявил 26 января на пресс-конференции первый заместитель министра труда и социальной защиты Андрей Лобович.
На снимке: 1-2. первый заместитель министра труда и социальной защиты Андрей Лобович.
3. председатель Постоянной комиссии Палаты представителей по труду и социальным вопросам Тамара Красовская.
4. председатель комитета по труду, занятости и социальной защите Мингорисполкома Жанна Романович.
5. заместитель председателя Миноблисполкома Виктор Сиренко.
6-8. во время пресс-конференции.
Фото Максима Гучека, БЕЛТА.


У гэтых мэтах дэкрэтам на ўрад ускладаюцца задачы па ўстанаўленні прагнозных паказчыкаў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва і пераліку тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы, ажыццяўленні маніторынгу, ацэнкі якасці і даступнасці паслуг у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва.
У сваю чаргу мясцовыя органы ўлады будуць забяспечваць індывідуальную работу з грамадзянамі на месцах пры правядзенні работы па іх працаўладкаванні і рэсацыялізацыі асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Акрамя таго, абласныя, Мінскі гарадскі Саветы дэпутатаў змогуць дадаткова накіроўваць сродкі мясцовых бюджэтаў на рэалізацыю мерапрыемстваў у галіне садзейнічання занятасці насельніцтва на тэрыторыях з напружанай сітуацыяй на рынку працы.
У новы дэкрэт не ўвайшлі нормы аб спагнанні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фінансаванне дзяржрасходаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнаваліся плацельшчыкамі гэтага збору, вызвалены ад яго выплаты.
Дэкрэтам прадугледжаны канцэптуальна іншы падыход, накіраваны на стымуляванне працаздольных непрацуючых грамадзян да легальнай занятасці. Прадугледжана, што з 1 студзеня 2019 года такія асобы будуць ажыццяўляць аплату субсідзіруемых дзяржавай паслуг па іх поўным кошце. Канкрэтны пералік такіх паслуг даручана вызначыць ураду.
Ключавая роля ў арганізацыі работы па выкананні норм дэкрэта адведзена мясцовым органам улады. Для гэтага прадугледжваецца стварэнне мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пастаянна дзеючых камісій, асноўнай задачай якіх з’яўляецца садзейнічанне грамадзянам у працаўладкаванні.
У склад камісій будуць уключацца дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты мясцовых органаў улады, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў. Узначальваць камісіі, якія ствараюцца на раённым узроўні, будуць, як правіла, старшыні Саветаў дэпутатаў.
Дэкрэт прадастаўляе камісіям шырокія паўнамоцтвы, у тым ліку па прыняцці рашэнняў аб вызваленні на пэўны час працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, ад абавязку аплачваць паслугі па поўным кошце пры наяўнасці ў іх цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Для рэалізацыі дэкрэта ўрадам будзе прыняты шэраг пастаноў, якімі будуць у тым ліку вызначаны парадак аднясення працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы, пералік паслуг, што аказваюцца гэтым грамадзянам па поўным кошце, парадак разліку платы за гэтыя паслугі і іншыя пытанні.
Акрамя таго, прадугледжваецца прыняцце ўрадам мер, накіраваных на актывізацыю прафілактычнай работы з працаздольнымі непрацуючымі грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця; дзейнасці падатковых органаў па выяўленні і падаткаабкладанні скрытых даходаў фізічных асоб.
«Рэспубліканская база не занятых у эканоміцы будзе фарміравацца на аснове існуючых рэсурсаў дзяржорганаў і выкарыстоўвацца мясцовымі органамі ўлады для канкрэтнай выверкі спісаў грамадзян, якія будуць лічыцца не занятымі ў эканоміцы, – адзначыў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч. – Грамадзяне аб гэтым даведаюцца ад мясцовых органаў улады, задача якіх – дайсці да кожнага грамадзяніна, які патэнцыяльна можа трапіць у гэтыя спісы, і аказаць садзейнічанне, прапанаваць свае паслугі па працаўладкаванні, перанавучанні і іншых формах эфектыўнай палітыкі садзейнічання занятасці».
Пры гэтым кожны грамадзянін, калі будуць фарміравацца спісы, можа звярнуцца ў камісію або адміністрацыю раёна, у Мінгарвыканкам і заявіць аб тым, што яму патрэбна работа, у яго цяжкая жыццёвая сітуацыя. Гэта могуць зрабіць і члены яго сям’і.
Паводле слоў першага намесніка міністра, у другім паўгоддзі 2018 года ў тэставым рэжыме будзе праведзена апрабацыя ўзаемадзеяння ўсіх органаў улады як на рэспубліканскім, так і на мясцовым узроўні па фарміраванні базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
26 студзеня Дэкрэт №1 афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, пасля чаго ўступае ў сілу.
БелТА.
www.belta.by
Фота БелТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія