Лукашэнка прыняўудзел у самітах кіраўнікоў дзяржаў СНДіЕАЭС


11 кастрычніка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Сочы прыняў удзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

На саміце Садружнасці кіраўнікі дзяржаў СНД падрабязна разгледзелі далейшае развіццё супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, культурна-гуманітарнай і іншых ключавых сферах дзейнасці Садружнасці. Прэзідэнты прынялі заяву аб падтрымцы інстытута сям’і і традыцыйных сямейных каштоўнасцей, канвенцыі аб супрацоўніцтве ў галінедаследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірныхмэтах.

Традыцыйна ў парадак дня была ўключанатэматыказабеспячэннябяспекі і процідзеяння новым выклікам і пагрозам у рэгіёне і свеце ў цэлым. ЛідарыкраінразгледзелішляхіўдасканаленнядзейнасціМіжпарламенцкайасамблеідзяржаў СНД і яеадаптацыю да сучасныхрэалій. Рашэнні па разгледжаныхпытанняхкіраўнікідзяржаўзамацавалі ў падпісаных па вынікахсустрэчыдакументах.

У час пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага саюза разгледжаны пытанні ў сферы інфарматызацыі, мытнага рэгулявання, канкурэнцыі, натуральных манаполій, прамысловага супрацоўніцтва і міжнароднай дзейнасці.

Краіны СНД паглыбляюць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і карупцыяй

Прэзідэнты адобрылі Канцэпцыю супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванню тэрарызму і распаўсюджвання збро і масавага знішчэння.

Лідармі краін таксама ўзгоднена Канцэпцыя супрацоўніцтва ў процідзеянні карупцыі, якая была распрацавана ў мэтахвыканання Міждзяржаў найпраграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2014-2018 гады.

У час пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД таксама былі ўзгоднены і іншыя дакументы праваахоўнай тэматыкі. У прыватнасці, адобраны пагадненне аб размяшчэнні ў Расіі Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі Садружнасці, пратакол аб парадку перадачы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, агнястрэльнай зброі, яе асноўных частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і ўзрыўных устройстваў, якія з’яўляюцца рэчавымі доказамі па крымінальных справах.

Беларусь гатова максімальна хутка развіваць адносіны з Узбекістанам – Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка адзначыў намеры Беларусі паглыбляць узаемадзеянне з Узбекістанам па ўсіх напрамках, у якіх зацікаўлены абедзве краіны. «Вы можаце быць упэўнены, што мы гэта зробім хутка. Настолькі хутка, наколькі партнёры ва Узбекістане разгорнуцца», – запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка ў якасці перспектыўнага напрамку прывёў у прыклад тэкстыльную прамысловасць. «У вас ёсць бавоўна, у нас – тэхналогіі. І рынкі побач. Я за СП (сумесныя прадпрыемствы. – Заўвага БЕЛТА), мы проста зможам дамовіцца», – сказаўПрэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, раней беларуска-ўзбекскія адносіны развіваліся павольнымі тэмпамі. Усё змяніла праведзеная год таму яго сустрэча з Шаўкатам Мірзіёевым у Самаркандзе, у час якой было прынята рашэнне прыкласці максімум намаганняў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

Бюджэт ЕАЭС у 2018 годзе складзе больш за 8,1 млрд расійскіх рублёў

Адпаведнае рашэнне аб зацвярджэнні бюджэту прынята на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Пры гэтым на расходы Еўразійскай эканамічнай камісіі выдзелена звыш 7,7 млрд расійскіх рублёў, Суда ЕАЭС – каля 362 млн. Долевы ўзнос Беларусі ў бюджэт саюза складзе амаль 370 млн расійскіх рублёў. У бягучым годзе рэспубліка ўнесла 347 млн расійскіх рублёў.

БелТА.

www.belta.by

Фота БелТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія