Лепшы падарунак – каманды на сцэне


Час ляціць хутка. У гэтым на ўласным вопыце змаглі ўпэўніцца прыхільнікі і ўдзельнікі раённага КВЗ сярод каманд працоўных калектываў Любаншчыны. Гульня нядаўна адзначыла свой першы юбілей.

З гэтай нагоды каманды клуба вясёлых і знаходлівых у пачатку снежня сабраліся на сцэне (нязменнай) Сароцкага сельскага Дома культуры, каб узняць настрой гледачам і самім атрымаць асалоду ад выступлення. Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі кацілі кола ад трактара, ламалі стол і… галаву, дарылі дзённік і інш. Тэма чарговай гульні гучала так: «Пяць гадоў жартуем».

А жартаваць выйшлі шэсць каманд: «Недакладны дыягназ» УАЗ «Любанская ЦРБ», «Тачылкі» ДУА «СШ №1 г. Любані», «Камунальныя жулікі» РУП «Любанская ЖКГ», «Жаночая логіка» ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і ДУ «ТЦСАН Любанскага раёна», «Чужыя грошы» ЦБП №613 у г. Любань філіяла №633 ААТ«ААБ Беларусбанк»
г. Салігорск, «Трынь-трава» ДУ «Любанскі РЦК».

Гульня складалася з двух конкурсаў – прывітання і хатняга задання. Галоўным прызам, за які і спаборнічалі каманды, быў кубак пераможцы.

Першымі выступілі, не пабаюся гэтага слова, любімцы публікі – работнікі УАЗ «Любанская ЦРБ». Адна з найбольш запамінальных мініяцюр у іх выкананні – інтэрв’ю ў дэпутата. Яны ж паказалі, як вядуць сябе жанчыны пасля заканчэння банкету. «Тачылкі» прапанавалі прысутным у зале ўявіць, што яны вучні ў класе, а як толькі прагучаў званок, з’явіўся і настаўнік. Увогуле, выступленне каманды педагогаў насіла інтэрактыўны характар, яго ўсе глядзелі на адным дыханні. «Камунальныя жулікі» прызналіся ў любві Любані. А яшчэ яны расказалі, што ў нашым горадзе дзяўчына пасля шпацыру з маладым чалавекам па парку, згодна са старажытнай любанскай традыцыяй, вядзе яго ў загс. Амаль усе жарты ўдзельніц «Жаночай логікі» былі пра мужчын. Як 35-гадовая незамужняя жанчына, якую запрасілі на вяселле, бавіць час у ноч перад урачыстасцю? Пра што спрачаюцца тры прадстаўніцы слабага полу ўнутры велізарнага святочнага торта перад сваім выхадам? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні знайшліся ў выступленні работнікаў сацыяльнай службы раёна. Пра сваё, больш пра крэдыты (якія, нагадалі работнікі банка, нельга пагашаць ні бутэлькамі, ні сырам, ні блокамі, ні нават рыбай), жартавала каманда «Чужыя грошы». Яна ж шчыра сыпала бізнес-ідэямі. Спакусліва прагучала і прапанова падзяліць прыбытак паміж двума партнёрамі «70/70». Пра тое, што поспех выступлення залежыць не ад колькасці ўдзельнікаў каманды, упэўнілі работнікі культуры. «Трынь-трава» ў складзе дзвюх дзяўчат і двух мужчын кідала жартамі не горш, чым іншыя.

Другая частка гульні была не менш захапляльнай. Медыкі пафантазіравалі, як маглі б развівацца падзеі ў прыёмным пакоі райбальніцы ў навагоднюю ноч. Праўда, у фінале зрабілі папраўку, што такое бывае толькі ў КВЗ. «Бо для нас, урачоў, жыццё пацыента вышэй за ўсё», – рэзюмавалі яны. І гэта, напэўна, адзіная фраза, якая ў той вечар прагучала сур’ёзна. Фантазіравалі і ўдзельніцы «Жаночай логікі». Яны паказалі, як маглі б выглядаць дэсантнікі, калі б у армію прызывалі і дзяўчат (на фота 1). А яшчэ работніцы сацыяльнай службы далі слушную параду: каб пазбегнуць скандалу ў сям’і, жонцы і мужу хаця б раз варта памяняцца месцамі. Напрыклад, скласці кампанію свайму выбранніку пры набыцці зімовых шын. Ламалі галаву над тым, што падарыць на юбілей КВЗ работнікі банка. А напрыканцы вырашылі, што лепшы падарунак – «гэта мы на сцэне». «Камунальныя жулікі» вырашылі пакінуць свой след у КВЗ і да пяцігоддзя яго прыступілі да знімання стужкі з рабочай назвай «Якія наслядзілі ў вадзе». Дарэчы, без імправізацыі не абышлося. Нечакана нават для саміх артыстаў амаль у кульмінацыйны момант зламаўся прадмет рэквізіту – стол. Аднак гэта не сапсавала выступлення, а, наадварот, зрабіла яго яшчэ больш цікавым. «Тачылкі» ў «хатнім заданні» скарысталіся магчымасцю і зрабілі рэкламу спонсару сваёй каманды, якім аказаўся… голы энтузіязм. Яны таксама паднеслі падарунак. Праўда, журы. Са словамі: «Мы ўпэўнены, што за пяць гадоў вы навучыліся выстаўляць адзнакі», педагогі падарылі таму вучнёўскі дзённік. І хаця такое заданне, як «агучка» не ўвайшло ў праграму гульні, каманда «Трынь-трава» вырашыла ўключыць яго ў сваё «хатняе заданне». Яны агучылі стужку «Аперацыя «Ы».

Перад тым як падвесці вынікі гульні, журы ўзнагародзіла кожную каманду дыпломам за перамогу ў адной з намінацый. Акрамя таго, «за арганізатарскі талент, аператыўна-крэатыўную дапамогу, прафесіянальную тактычнасць, своечасовую падтрымку брацтва КВЗ і ў сувязі з пяцігадовым юбілеем гульні» ўзнагароды атрымалі дырэктар Сароцкага сельскага Дома культуры Фёдар Крупянькоў і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Рабая. А галоўны прыз –
кубак – дастаўся камандзе «Тачылкі» (на фота 2).

Дар’я РАБЦАВА.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія