Кубак раёна па настольным тэнісе


У суботу, 9 снежня, аматары настольнага тэніса сабраліся ў зале фізкультурна-аздараўленчага цэнтра г. Любані.

Тут праходзіла гульня ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў і арганізацый Любаншчыны. Сем лепшых каманд змагаліся за першынство і, вядома, галоўны прыз – кубак раёна. Адразу, як толькі журы правяло жараб’ёўку, каманды ўключыліся ў гульню, якая, дарэчы, адбывалася на адной пляцоўцы за трыма тэніснымі сталамі. У так званым міні-корце спаборнічалі паміж сабой каманды ў складзе двух мужчын і дзвюх жанчын ад працоўных калектываў філіяла КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ №193», Любанскага сельска-гаспадарчага прафесіянальнага ліцэя, цэнтральнай раённай бальніцы, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ААТ «Асавец-агра», сельскіх выканкамаў – Тальскага і Сароцкага.

Паядынак паміж удзельнікамі турніру працягваўся амаль паўтары гадзіны. У выніку яго вызначыліся самыя лепшыя гульцы. Уладальнікам бронзы, трэцяга месца, стала каманда ліцэя, другога – «Асаўца-агра». Першынство і галоўны прыз – кубак раёна – атрымалі самыя лоўкія і моцныя – тэнісісты аддзела адукацыі, спорту і турызму. Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў спартакіяды, шчыра жадаем ім новых дасягненняў і перамог!

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія