Калі жыццё – служэнне літаратуры і чытачу


У горадзе Любані дом, дзе жыве Іван МУРАВЕЙКА – старэйшы дзіцячы пісьменнік Беларусі, – вам, несумненна, зможа паказаць кожны.

21 кастрычніка Іван Андрэевіч адзначыў сваё 96-годдзе. Павіншаваць ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, выдатніка друку СССР, лаўрэата першай прэміі імя Васіля Віткі, уладальніка медаля Францыска Скарыны, трох ордэнаў Айчыннай вайны І і ІІ ступені, ордэнаЧырвонай Зоркі завіталі старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Башко, старшыня Мінскага абласнога каардынацыйнага савета грамадскіх партый і палітычных аб’яднанняў Марыя Худая, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Аляксеева, старшыня Любанскага раённага аб’яднання прафсаюзных арганізацый Мікалай Кукраш, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Брагінец, дырэктар Любанскага музея народнай славы Наталля Сіняк, галоўны захавальнік фондаў музея, сакратар раённай арганізацыі КПБ Валянціна Цімафіевіч і бібліятэкар цэнтральнай раённай бібліятэкі ІрынаГіль. Наведвальнікаў віноўніку ўрачыстасці сустрэў у прыўзнятым настроі. У свой дзень нараджэння ён быў асабліва жыццярадасным і з задавальненнем прымаў віншаванні. А госці, у сваю чаргу, былі шчодрыя на добрыя словы, шчырыя пажаданні, а таксама на шматлікія падарункі.

Старэйшаму ветэрану беларускай літаратуры не раз прапаноўвалі пераехаць у Мінск, але Іван Андрэевіч нязменна застаецца жыць у нашым горадзе, у сціплым драўляным доміку. «Тут на ўсё жыццё прыпісана маё сэрца», – не раз сцвярджаў ён. І сапраўды: родная зямля і землякі падказваюць новыя тэмы для твораў, цікавыя сюжэты. Маладыя пісьменнікі, якія толькі пачынаюць свой шлях, звяртаюцца па творчыя парады. Часта ў госці зазіраюць мясцовыя дзеткі: просяць распавесці пра ваенныя гады ці падпісаць кнігу.

Планаў у Івана Андрэевіча яшчэ шмат. Пра тое, каб хоць крыху адпачыць ад творчасці, і гаворкі не ідзе. Спыніцца ў яго выпадку проста немагчыма: бо справа, якую робіш з задавальненнем, не стамляе і ніколі не надакучае.

Калектыў нашага выдання шчыра жадае Івану Андрэевічу моцнага здароўя, дабрабыту, здзяйснення ўсіх творчых мар, шмат новых кніг, а самае галоўнае – дайсці да абяцаных 100 і нават перасягнуць гэты рубеж.

Настасся РАЎТОВІЧ.

а_revtovich@tut.by

Фотааўтара.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія