Змена была напружанай


Пакуль большасць жыхароў раёна пад бой курантаў сустракала Новы год, некаторыя выконвалі свае працоўныя абавязкі. У прыватнасці, некалькі брыгад «хуткай дапамогі» (дзве асноўныя, адна рэзервовая і яшчэ адна ў Соснах 2) былі гатовы ў любую мінуту выехаць па выкліку.

Дыспетчар Іна Хацяноўская не так даўно выйшла з адпачынку па доглядзе за дзіцём, і вось ёй выпала дзяжурыць у святочную ноч. Прыгадвае, што за час работы гэта не першы яе такі вопыт. Калі толькі ўладкавалася, тры гады таму назад, таксама працавала ў Новы год. І, па словах Іны Пятроўны, дзяжурствы праходзяць па-рознаму: бывае, не адрозніваюцца ад тых, што ў звычайныя дні, а здараецца, колькасць выклікаў на парадак вышэй. Так было і на гэты раз: чатырнаццаць разоў работнікі аддзялення «хуткай медыцынскай дапамогі» выязджалі да тых, хто раптоўна занядужаў. Былі выпадкі значнага павышэння артэрыяльнага ціску, алкагольнага ап’янення, атручвання і інш, давялося канстатаваць і смерць па ўзросце. Так што навагодняя ноч прайшла для медыкаў даволі напружана. Але яны, як заўсёды, справіліся са сваёй задачай.

На здымках: 1. У ліку тых, хто нёс дзяжурства ў навагоднюю ноч, (злева направа) вадзіцель Аляксандр Яфрэмаў, фельчары Дзмітрый Кулага і Сяргей Галка; 2. Дыспетчар Іна Хацяноўская спраўна рэгістравала ўсе выклікі і неадкладна накіроўвала на неабходны адрас брыгаду «хуткай дапамогі».

 

Ваш отзыв

1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акция Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Горячая линия Госконтроль Да 450-годдзя Любані Демография Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Калонка рэдактара Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Люди дела Международные связи Міжнародныя сувязі Народ и власть Нашы абрады і традыцыі Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Праграма "Кармы" Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Школьнае жыццё Юбілей узорнага калектыву