За ляльку ­перавёртку


Падведзены вынікі юбілейнага дваццатага конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці. З заяўленых звыш 700 прац у заключным туры прыняла ўдзел 231. У тым ліку чатыры з іх прадстаўлялі юныя даследчыкі з Любаншчыны.

Нашы рабяты грунтоўна, усебакова вывучылі абраныя тэмы і прэзентавалі вынікі свайго плёну на конкурсе – у секцыях «Фізіка і астраномія», «Прыродазнаўчанавуковыя дысцыпліны», «Гісторыя – культурная спадчына і сучаснасць (гісторыя)». У прыватнасці, Ілья Бабіч – дзесяцікласнік Гімназіі №1 – пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Сяргея Георгіевіча Плютава падрыхтаваў даследчую работу пад назвай «Электрычная зварачная дуга», Уладзіслаў Данілковіч – вучань 9 класа ДУА «Тальскі ВПК ДС-СШ» – «Мендосинский мотор: изготовление и исследование характеристик вращения» (кір. Сяргей Іванавіч Дубіна – настаўнік фізікі і матэматыкі), Арсеній Усціновіч з Гімназіі №1 (9 клас) – «Битва умов» (кір. Наталля Георгіеўна Барадай, настаўніца матэматыкі і інфарматыкі), Таццяна Баранава з ДУА «Смольгаўскі ВПК ДС-БШ» (9 клас) – «Ці праўда, што лялька-
перавёртка Дзеўка-Баба дапамагала ў падрыхтоўцы дзяўчынак да сямейнага жыцця» (кір. Кацярына Васільеўна Раковіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры). Навучэнцы, вядома, атрымалі каштоўны вопыт, адчулі сябе юнымі навукоўцамі.

Таццяна Баранава па выніках заключнага этапа ўзнагароджана спецыяльным прызам конкурсу. Яна вызначыла гіпотэзу, што раней у працэсе вырабу лялькі-перавёрткі Дзеўкі-Бабы дзяўчынкі ўдасканальвалі свае ўменні вышываць, шыць, апранаць з густам, а таксама падрабязней знаёміліся са зменамі ў жыцці пасля замужжа. І ў працэсе даследчай працы Таццяна знайшла таму шэраг абгрунтаваных доказаў. Работа атрымалася змястоўнай і цікавай, што ацаніла і журы.

Наталля Вілента.

На здымку: вучаніца 9 класа ДУА «Смольгаўскі ВПК ДС-БШ» Таццяна Баранава з лялькай-перавёрткай.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія