Да вялікага хрысціянскага свята


З нагоды вялікага і, бадай, самага любімага і светлага хрысціянскага свята, напоўненага асаблівым сэнсам сямейнага цяпла, – Нараджэння Божага – у раённым цэнтры культуры ладзілася ўрачыстае мерапрыемства «Свет дабрыні і надзеі».

да божага нараджэння3

А пачалося яно з малебена, які адслужыў благачынны Любанскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Драгун. Песнапенні выканалі ўдзельнікі хора храма Праабражэння Гасподняга ў г. Любані. Пасля малітвеннага звароту да Усявышняга айцец Аляксандр выступіў з павучальным словам да прысутных любанчан і заклікаў праслаўляць Стваральніка, які ўвасобіўся ў чалавечай сутнасці, каб на ўласным прыкладзе паказаць людзям, як і дзеля чаго неабходна жыць.

Свяшчэннаслужыцель адзначыў, што традыцый гэтага вялікага свята шмат, у розных мясцовасцях яны своеасаблівыя, але сэнс іх адзіны – радасць ад з’яўлення Збавіцеля. Паводле падання, у год нараджэння Іісуса не было ўзброеных канфліктаў: Божы Сын прынёс чалавецтву мір. Нездарма і сёння Раство лічыцца днём даравання, збаўлення ад усяго дрэннага. Таму айцец Аляксандр пажадаў, каб Хрыстос нараджаўся ў сэрцы кожнага чалавека, запальваючы агеньчыкі дабра, веры, надзеі, кахання.

Працягнуў гаворку пра значнасць свята іерэй Максім Казлоў, клірык прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы вёскі Чыжэвічы Салігорскага раёна. Ён, у прыватнасці, звярнуў увагу на тое, што Бог ёсць любоў, і кожны чалавек павінен любіць Усявышняга, а таксама і бліжніх сваіх, як самога сябе. Спяшацца рабіць добрыя справы (бо менавіта на дабры трымаецца свет) заклікала прысутных намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Тамара Дамашэвіч. Яна падзякавала святарам раёна, якія, можна сказаць, за руку вядуць нас да Госпада. Тамара Мікалаеўна зычыла ўсім міру, шчасця, спакою, дабрабыту.

А пасля шчырых, душэўных пажаданняў доўга не змаўкала прыгожая музыка: гледачоў радавалі сваім творчым майстэрствам і дарылі добры настрой артысты  раённага цэнтра культуры (танцавальны калектыў «Егоза», вакальны гурт «Саюз ЦК», народны ансамбль народнай песні «Ярыца» і іншыя).

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія