Гаспадары ўзорных сядзіб


Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне падворкаў. Ён традыцыйна ладзіўся з мэтай паляпшэння санітарнага стану і эстэтычнага выгляду сядзіб.

У ліку пераможцаў сёлетняга раённага конкурсу па добраўпарадкаванні падворкаў – маладая сям’я Шарко. Іна і Сямён лічаць, што дом – тое месца, дзе кожнаму павінна быць утульна і камфортна. Таму і абуладкоўваюць сваё жыллё так, каб яно радавала і вока, і сэрца.

На гэты раз удзел прынялі 36 гаспадароў, у тым ліку пяць з райцэнтра, тры з гарпасёлка Урэчча, астатнія з сельскіх населеных пунктаў. Члены конкурснай камісіі на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Віктарам Статкевічам уважліва прагледзелі ўсе прадстаўленыя фотаздымкі. Але вызначыць пераможцаў – задача не з простых, улічваючы тое, што кожны дом, прысядзібны ўчастак па-свойму прыгожыя, дагледжаныя, аздобленыя разнастайнымі малымі архітэктурнымі формамі, некаторыя з якіх зроблены ўласнымі рукамі гаспадароў з другаснай сыравіны. Ды ўсё ж з усіх падворкаў патрэбна было вылучыць найбольш узорныя.

Ацэньваліся яны па многіх крытэрыях. Улічваліся не толькі чысціня і парадак на прысядзібных участках, але і афармленне агароджы, кветнікаў і палісаднікаў, цікавыя дызайнерскія ідэі. Пасля ўсіх разваг і абмеркаванняў вырашылі ўзнагародзіць за перамогу ў конкурсе сярод маладых (да 31 года) сям’ю Шарко з Юшкавіцкага сельскага Савета (в. Смольгава). Яна ўжо прымала ўдзел і адзначалася дыпломам, але, як кажуць, не спыняецца на дасягнутым. Муж і жонка разам з сыночкамі кожны год імкнуцца зрабіць нешта новае, каб сядзіба, што называецца, набыла яшчэ  ярчэйшыя фарбы.

Сярод больш сталых удзельнікаў пераможцамі сталі Таццяна Чаратун, Ніна Безбародзька з Любані, Галіна і Леанід Гарчаніны з Урэчча, Іна Перапёлкіна са Старых Юрковіч, Анатоль Шчарбачэня з Асаўца, Ірына і Віктар Крапіўніцкія з Соснаў 2. Практычна аднагалосна камісіяй прызнана, што «Лепшае мастацкае афармленне» падворка ў Зоі Новік са Старых Юрковіч, а «Лепшы ландшафтны дызайн» – у Міхаіла Крывальцэвіча з Палічнага. На прысядзібнай тэрыторыі гэтых жыхароў Любаншчыны сапраўды вельмі прыгожа і ўтульна. Куды ні глянь – ва ўсім адчуваецца клапатлівая рука працавітых гаспадароў. Там і альтанкі, і сажалкі, выкладзеныя камянямі, і разнастайныя фігуры звяроў, птушак, казачных герояў, і арэлі, і цудоўныя клумбы, і многае іншае – прычым усё гэта выглядае вельмі гарманічна, бо зроблена з густам і з душой.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія