Галоўнае – не ленавацца


Як адзначаюць у Любанскім філіяле адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі сыраробчы камбінат», на гэтым перапрацоўчым прадпрыемстве шчыруюць толькі самыя сумленныя і добразычлівыя людзі. Прычым кожны работнік на сваім месцы сапраўдны прафесіянал.

1-13-12

У прыватнасці, Руслан Сойка прыйшоў на завод шаснаццаць гадоў таму і, уласна кажучы, без усякіх праблем уліўся ў калектыў, і асвоіў свой участак работы. «Галоўнае – не ленавацца і не парушаць вытворчую і працоўную дысцыпліну, тады ўсё будзе атрымлівацца як трэба», – лічыць Руслан Валер’евіч. Станоўчыя вынікі яго дзейнасці таму пацвярджэнне.

Руслан Сойка – апаратчык вытворчасці сухіх малочных прадуктаў пятага разраду ўчастка №1. Ён заняты на выпуску сухой падсырнай сыроваткі. Тэхналагічны працэс аўтаматызаваны, але, вядома, патрабуе пастаяннага кантролю і захавання неабходных параметраў, каб забяспечыць атрыманне прадукцыі высокай якасці. У сваю чаргу Руслан Валер’евіч не дае ўсумніцца калегам у сваім майстэрстве, ён дакладна выконвае даручаныя абавязкі. За што не раз заахвочваўся кіраўніцтвам перапрацоўчага прадпрыемства маральна і матэрыяльна.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія