Вырабляе «салодкасметанковае»


Сёння на прылаўках магазінаў прадстаўлены самы шырокі асартымент сметанковага масла ад розных вытворцаў, і не толькі айчынных. Але многія пакупнікі аддаюць перавагу менавіта любанскаму: яно мае свой адметны смак.

Сапраўдныя гурманы сцвярджаюць, быццам з ім каша смачнейшая, чым з якім іншым. А ўсё таму, што працаўнікі маслацэха Любанскага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» на выдатна ведаюць і выконваюць сваю справу.

Сярод тых, хто заняты на ўчастку вырабу «салодкасметанковага», – Алена Вечар. Яна ўдзельнічае ва ўсім тэхналагічным працэсе ад падрыхтоўкі абсталявання да ўпакоўкі гатовага прадукту. Жанчына не першы год працуе на прадпрыемстве, таму ўсе неабходныя навыкі ў яе адточаны да аўтаматызму. Каля ражка, з якога паступае масла ва ўпаковачную тару, Алена Мікалаеўна ўпраўляецца спраўна. Усё ў яе атрымліваецца хутка і акуратна.

Дарэчы, Алена Вечар не толькі працаўніца старанная, а і добрая гаспадыня – дома ў яе заўсёды чысценька прыбрана, смачныя стравы прыгатаваны. Такі яна чалавек па характары – любіць ва ўсім парадак.

Наталля ВІЛЕНТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія