Восень — самы час рыхтавацца да вясны


З пытаннем, як ідуць справы ў названых накірунках на Любаншчыне, мы звярнуліся да галоўнага агранома ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Наталлі Вярэнік. Спецыяліст паведаміла, што асеннія сельгасработы праводзяцца ў адпаведнасці з планамі. Па стане на другое чысло гэтага месяца ў цэлым засталося абмалаціць
5 гектараў кукурузы на зерне (у ААТ «Урэцкі» і КСУП «Таліца-агра»), убраць 7 гектараў морквы (ААТ «Палессе-агра» і «БВА»). Што тычыцца ўпарадкавання саломы, крыху больш за 10% яе пакуль застаецца на палетках «БВА» і 1% – «Таліца-агра».


Штодзень гаспадаркі рыхтуюцца да веснавых палявых работ. Актыўна праводзіцца апрацоўка глебы для лепшага назапашвання вільгаці, мабілізацыі пажыўных рэчываў, знішчэння пустазелля, шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб, што з’яўляецца адным з аграпрыёмаў павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур. Па словах Наталлі Аляксандраўны, узняцце зябліва вядзецца інтэнсіўна, хаця аграрыям шэрагу гаспадарак, у іх ліку ААТ «Чырвоная Змена» імя К.І. Шаплыкі», «БВА», с/ф «Гарадзяцічы», разгарнуцца на ўсю моц не дазваляе залішняя вільготнасць сельгасугоддзяў. Не лепшыя ўмовы зараз для правядзення работ і ў КСУП «Э/б «Любанская». Усё ж калектыў арганізацыі імкнецца па максімуму скарыстаць кожны пагодлівы дзень. На ўзворванні на энерганасычаных трактарах задзейнічаны механізатары з ліку самых спрытных і працалюбівых – Аляксандр Захарчанка, Віталій Рудзько, Вадзім ГУТКОЎСКІ (на здымку) і Вячаслаў Статкевіч. На другога лістапада яны апрацавалі 1 056 гектараў зябліва – 59,7% ад запланаванага.
Наталля Аляксандраўна паведаміла, што гэтай восенню сельгасарганізацыям Любаншчыны патрэбна падрыхтаваць да будучай сяўбы яравых 27 тысяч гектараў зямлі, што на 8 тыс. га больш, чым было летась. Самыя значныя аб’ёмы работ – у ААТ «Забалацкі», «Рачэнь», «Асавец-агра», с/ф «Гарадзяцічы». Лідарам па апрацоўцы зябліва з’яўляецца калектыў сельгасупраўлення «Загальскі» ААТ «МАПІД» (87,6%). Больш за 70% ад плана на рахунку ў аграрыяў ААТ «Палессе-агра», «Рачэнь» і «Асавец-агра». У цэлым на Любаншчыне на вышэйпазначанае чысло да вясны падрыхтавана 14 524 га палеткаў – 53,8% ад запланаванага.

Алена РАДКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія