«Восеньскі феерверк» адгрымеў талентамі


Хваляванне артыстаў было амаль незаўважным. Крыху чырванелі шчокі, ды нервова папраўляліся касцюмы, якія рабяты баяліся памяць: яшчэ б, актавую залу цэнтра дзіцячай творчасці цалкам запоўнілі гледачы, і паказаць сябе перад імі ўдзельнікам раённага фестывалю творчасці «Восеньскі феерверк» хацелася з самага лепшага боку.

Апошнія прыгатаванні перарвала вядучая мерапрыемства Інна Лук’янава, якая прадставіла журы і запрасіла першых выступоўцаў на сцэну.

Адкрываць канцэрт заўсёды няпроста, аднак удзельніца фестывалю з Соснаў 2 Дар’я Фінцэр (кіраўнік Алена Бокшыц) з песняй «Фруктовы гадзіннік» справілася з заданнем. Шчодрымі апладысментамі праводзілі са сцэны і вакальную групу «Не малышы» (Валянціна Сідоркіна), што прыехала з гарпасёлка Урэчча з нумарам «Вёска». Працягнуў выступленні ва ўзроставай катэгорыі ад шасці да дзевяці гадоў танцавальны калектыў «Аз-АРТ» (Алена Шымуль), які прадстаўляў першую гарадскую школу. Дарэчы, маленькія танцоры запомніліся не толькі арыгінальнымі пастаноўкамі «Вераб’і», «Сабачкі» і «Забытае кіно», яскравымі касцюмамі, але і артыстызмам. Дастойную канкурэнцыю ім склалі выхаванцы ЦДТ, гурт «Пацешкі» (Зоя Высоцкая), з нумарамі «Гномікі», «Лялькі», «Свавольнікі».

Не менш яскрава паказалі сябе і выканаўцы другой узроставай катэгорыі ад 10 да 13 гадоў. Першай у сярэдняй групе выступіла навучэнка Ямінскага ВПК ДС-СШ Аліна Каханоўская (Ала Міхаленя) з песняй «Сокал». Адразу пяць прадстаўнікоў выставіла Рэдкавіцкая сярэдняя школа. Ірына Давыдзенка падрыхтавала сольных спявачак Ульяну Дастанку з «Таямнічым востравам», Данііла Хоміча з «Крэйсерам Аўрорай» і Таццяну Міхаленю са «Срэбраным аленем». Яе калега Святлана Кукраш аддала на суд гледачам песні «Тры сяброўкі» ў выкананні трыа – Ірыды Скварцовай, Аліны Шкрэблік і Таццяны Кудака, а таксама «Дзякуй» хора вучаніц установы адукацыі. Урэцкая СШ №1 была прадстаўлена Дзмітрыем Сідоркіным (Валянціна Сідоркіна) з вакальным нумарам «А золкі тут ціхія», а Любанскі ЦДТ – калектывам «Пацешкі» з танцавальным – «Барыня». Прадэманстравалі свае ўменні і вучаніцы гімназіі №1 г. Любані Яна Грыцацуева з песняй «Кветачка» і Ульяна Кісель з творам «Стану я зоркай». Рыхтавала дзяўчат Наталля Бяляй.

Сярод самых старэйшых удзельнікаў фестывалю ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў танцавальным нумарам «AKA DANCE» вылучыўся калектыў «Мазгавы штурм» (Юлія Бараноўская) Малагарадзяціцкага ВПК ДС-СШ, астатнія выканаўцы з’яўляліся прадстаўнікамі вакальнай творчасці. У выкананні Вольгі Сітнікавай (Юлія Навуменка) з Забалацкага ВПК ДС-СШ прагучала грамадзянска-патрыятычная лірыка «А захады пунцовыя». Не менш пранікнёнай атрымалася і песня «Вяртайцеся» ад Настассі Дубінай, з якой займаецца педагог цэнтра дзіцячай творчасці Любоў Стасюк. А дуэт Сабіны Корбут і Вольгі Мірэйчык (Вольга Жураўская) з Сароцкай СШ змог дасканала перадаць настрой музычнага твора «Беларусь мая, сінявокая». Можна сказаць, прыемнай нечаканасцю для журы стала выступленне навучэнца з Малых Гарадзяціч Аляксея Скрыбы, якога ўключылі ў спіс удзельнікаў фестывалю амаль перад самым яго пачаткам. Хлопец выйшаў на сцэну з песняй «Сямейны фотаальбом», якой сам жа і акампанаваў на гітары. Закрываць фестываль давялося выхаванкам Любанскага ЦДТ пад кіраўніцтвам Наталлі Бяляй. Вакальны гурт «Асоль» выразна «Намаляваў мару», а Аліна Тон, Ангеліна Паўловіч і Юлія Развадоўская развіталіся з гледачамі музычнымі творамі «Час прыйшоў», «К табе, Беларусь!» і «Чыстая, як сляза», каб у наступным годзе ўжо новыя ўдзельнікі мерапрыемства зноў павіталі аматараў творчасці.

Святлана МІГУН.

Фота аўтара.

2 комментария на ««Восеньскі феерверк» адгрымеў талентамі»

  1. Я прошу изменить в статье информацию «Шчодрымі апладысментамі праводзілі са сцэны і вакальную групу «Не малышы» (Таццяна Федасеева), што прыехала з гарпасёлка Урэчча з нумарам «Вёска». Руководителем вокальной группы «Не малыши» из г. п. Уречье является Валентина Сидоркина, а не Татьяна Федосеева.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія