«Белая Русь» вызначылася з прыярытэтамі на пяцігодку


ІІІ з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» прайшоў 19 студзеня ў Мінску. У час з’езда падведзены вынікі работы «Белай Русі» за 2012-2017 гады, зацверджана новая рэдакцыя статута і праграмы грамадскага аб’яднання. Удзельнікі з’езда выбралі Рэспубліканскі савет.
Грамадскае аб’яднанне налічвае амаль 171,6 тыс. членаў, 8 тыс. пярвічных арганізацый. Устаноўчыя сходы па стварэнні грамадскага аб’яднання «Белая Русь» ва ўсіх абласцях і Мінску прайшлі ў чэрвені 2007 года.

«Белая Русь» глядзіць на жыццё краіны
з агульнадзяржаўных і агульнанародных пазіцый – Радзькоў
Аб гэтым заявіў старшыня РГА «Белая Русь» Аляксандр Радзькоў на ІІІ з’ездзе грамадскага аб’яднання.
«Паколькі ідэалагічным стрыжнем «Белай Русі» была і застаецца падтрымка палітыкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, то дзейнасць арганізацыі не факусіруецца вакол барацьбы за ўладу. Гэта дае магчымасць аб’яднанню ўзважана глядзець на ўсе працэсы з агульнадзяржаўных, агульнанародных пазіцый», – сказаў Аляксандр Радзькоў.
Паводле яго слоў, «Белая Русь», па сутнасці, стала натуральным, агульнанацыянальным, народным рухам.
«Гэта пляцоўка для дыялогу прадстаўнікоў розных груп, аб’яднанняў, партый, арыентаваных на супрацоўніцтва з уладай», – адзначыў старшыня аб’яднання.

Качанава заклікала «Белую Русь» больш актыўна
працаваць з людзьмі на месцах
«Мы павінны быць больш актыўнымі, – адзначыла на пасяджэнні Рэспубліканскага савета РГА «Белая Русь» кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава. – Мы павінны шанаваць тое, што ёсць, актыўна супрацоўнічаць з іншымі фарміраваннямі, грамадскімі і дзяржаўнымі структурамі, актыўна даносіць пазіцыю да нашых жыхароў, да кожнага грамадзяніна».
Наталля Качанава падкрэсліла, што, калі людзей зацікавіць дзейнасць «Белай Русі», калі яны ўбачаць там перспектывы для сваёй самарэалізацыі, яны абавязкова далучацца да грамадскага аб’яднання. «Але гэта павінна быць не проста правядзенне мерапрыемстваў, гэта работа з насельніцтвам, з людзьмі», – звярнула ўвагу яна.

Генадзь Давыдзька выбраны старшынёй РГА «Белая Русь»
Такое рашэнне аднагалосна прыняў Рэспубліканскі савет грамадскага аб’яднання.
Генадзь Давыдзька адзначыў, што расцэньвае сваё выбранне як вялікі аванс. «Я зведваю вялікае пачуццё ўдзячнасці ўсім, хто цяпер ускладае на мяне надзеі», – падкрэсліў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі.
Экс-старшыня «Белай Русі» Аляксандр Радзькоў застаўся ў складзе Рэспубліканскага савета і запэўніў, што прадоўжыць прыкладаць усе неабходныя намаганні для развіцця грамадскага аб’яднання.

«Белая Русь» вызначылася з прыярытэтамі на пяцігодку
ІІІ з’езд рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» па выніках сваёй работы вызначыў прыярытэтныя напрамкі ў дзейнасці аб’яднання на будучую пяцігодку.
З’езд РГА «Белая Русь» прызнаў работу грамадскага аб’яднання ў 2012-2017 гадах здавальняючай. Галоўнымі напрамкамі ў дзейнасці «Белай Русі» на будучы перыяд вырашана лічыць забеспячэнне грамадскай падтрымкі палітыкі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, развіццё грамадзянскай супольнасці, стымуляванне грамадскай і грамадзянскай актыўнасці праз узаемадзеянне з органамі дзяржаўнай улады на адносінах канструктыўнага супрацоўніцтва.
Аб’яднанне будзе значную ўвагу ўдзяляць кансалідацыі грамадства на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця краіны, правядзенню маніторынгу грамадскай думкі па важнейшых пытаннях развіцця грамадства. Свае намаганні «Белая Русь» таксама сканцэнтруе на экспертызе законапраектаў і грамадскім кантролі, падтрымцы народнага прадпрымальніцтва.
Акрамя таго, будзе актыўна праводзіцца работа па выяўленні найбольш падрыхтаваных у прафесійным і ідэалагічным плане актывістаў, работа па іх вылучэнні на кіруючыя пасады ў розных галінах народнай гаспадаркі. Звернуць увагу і на фарміраванне пераемнасці ў грамадска-палітычнай рабоце з моладдзю праз умацаванне супрацоўніцтва і выпрацоўку механізмаў узаемадзеяння з Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй і Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.
У «Белай Русі» лічаць важным развіваць публічную дыпламатыю, фарміраваць спрыяльнае грамадскае меркаванне аб краіне за мяжой. Умацаванне раённага звяна, нарошчванне палітычнага вопыту членаў аб’яднання – яшчэ адна з заяўленых задач арганізацыі.
Па выніках ІІІ з’езда зацверджаны новыя рэдакцыі статута і праграмы РГА «Белая Русь», выбраны Рэспубліканскі савет і цэнтральная кантрольна-рэвізійная камісія грамадскага аб’яднання.
БелТА.
www.belta.by
Фота БелТА.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія