Беларускаму тэатру прысвячалася


Не перастаюць здзіўляць сваімі задумкамі супрацоўнікі Любанскага музея народнай славы. Сёлета падчас правядзення міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» яны ажывілі пана Крыніцкага – героя камедыі Янкі Купалы «Паўлінка». Музей ператварыўся ў яго дом, а наведвальнікі ўстановы сталі гасцямі знакамітага персанажа.

 

Сцены музея ўпрыгожваюць маляваныя і тканыя дываны, вышываныя ручнікі. Удзельнікі танцавальнага калектыву «Напарачка» ў прыгожых строях цудоўна дапаўняюць створаную атмасферу. Прычым яны не сядзяць на месцы – пад гукі жывой музыкі дружна танчаць польку, лявоніху, падыспань… Пільна назірае за гэтай дзеяй гаспадар вечара – пан Крыніцкі. Побач з ім неадрыўна знаходзіцца жонка Альжбета. Такую карціну мог назіраць кожны, хто прыйшоў у музей увечары 19 мая.

У тую «ноч» валадарыла беларуская мова. Арганізатары мерапрыемства і іх памочнікі размаўлялі выключна на ёй. Дарэчы, і большасць падрыхтаваных імі конкурсаў была на веданне роднай мовы. За правільныя адказы на пытанні можна было атрымаць медзякі, а пасля атаварыць іх у шынку (таверне).

За танцамі і гульнямі неўпрыкмет праляцеў час. На агеньчык да пана Крыніцкага завіталі акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД), які знаходзіцца ў Мінску.Іх з’яўленне не было дзівам, бо «ноч» прыпала на час правя-дзення фестывалю тэатральнай творчасці «Чароўны куфэрак». А творчую падтрымку яму сёлета якраз-такі аказаў РТБД, у якім наш зямляк Максім Брагінец з’яўляецца вядучым акцёрам. Ён задзейнічаны ў 17 пастаноўках, якія ідуць на сцэне тэатра сёння. У іх ліку «Адамавы жарты», «Адвечная песня», «Дзённік паэта», «Любоў людзей», «Раскіданае гняздо», «Тры Жызэлі», «Фінт-Круазэ», «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў». У апошняй з пералічаных уздымаецца вечная тэма ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей. У гэтым спектаклі Максім іграе галоўнага героя Аляксандра, які хоча атрымаць адказ на важнае для яго пытанне: ці любіў яго бацька пры жыцці? Зямляк параіў гасцям пана Крыніцкага: «Дзеці, кажыце сваім бацькам, што вы іх любіце, не саромейцеся гэтага». На рахунку М. Брагінца – звыш трыццаці роляў у кіно, як заўважыў сам акцёр, у асноўным гэта былі злодзеі.

Пасля ўвазе прысутных прапанавалі новую экспазіцыю. Яна складаецца з фотаздымкаў і афіш, што знаёмяць са спектаклямі РТБД, у тым ліку з удзелам Максіма. Дарэчы, там жа можна было ўбачыць, як выглядаюць яго кінагероі.

У фінале «ночы» пан Крыніцкі расказаў гісторыю са свайго жыцця – у музеі здзейснілі пастаноўку камедыі Янкі Купалы «Паўлінка», праўда, у пэўнай апрацоўцы. Ролі дзеючых асоб – Паўлінкі, Пранціся Пустарэвіча, Агаты, Якіма Сарокі і Адольфа Быкоўскага – цудоўна, без папярэдняй падрыхтоўкі выканалі простыя жыхары раёна. Завяршылася міжнародная акцыя пасля 23.00.

Дар’я РАБЦАВА.

Фота аўтара.

На здымках: 1. Сцэна са спектакля «Паўлінка», ролі ў якім выканалі ўдзельнікі «ночы». 2. Ураджэнец аграгарадка Сарачы Максім Брагінец сёння з’яўляецца вядучым акцёрам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія