Сход ветэранаў педагагічнай працы


16-02-2016-13На мінулым тыдні ў актавай зале ДУА «Сярэдняя школа

№1 г. Любані» прайшоў сход прадстаўнікоў арганізацый ветэранаў устаноў адукацыі Любанскага раёна.

 

На парадку дня разглядалася дзейнасць арганізацый і раённага Савета ветэранаў педагагічнай працы і прафсаюзнага руху, адбыліся выбары новага складу Савета.

Выступаючы па асноўным пытанні, Аляксандр Брагінец, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, адзначыў, што на Любаншчыне пражывае 250 ветэранаў педагагічнай працы, з іх 40 працэнтаў працягваюць працоўную дзейнасць. Ветэранскія арганізацыі ўстаноў адукацыі цесна ўзаемадзейнічаюць з прафсаюзам. У прыватнасці, праводзіцца сумесная работа з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, педагагічнай працы і прафсаюзнага руху, моладдзю (даклад суправаджаўся паказам тэматычных слайдаў). Аляксандр Мікалаевіч асобна засяродзіў увагу на тым, што неабходна і ў далейшым клапаціцца пра ветэранаў, асабліва тых, што пражываюць на тэрыторыі населеных пунктаў з закрытымі ў выніку рэарганізацыі ўстановамі адукацыі, адзінока пражываючых.

На сходзе адкрытым галасаваннем абралі новы склад Савета з пяці членаў, якіх было вырашана дэлегіраваць на справа-здачна-выбарную канферэнцыю Любанскай раённай арганізацыі ветэранаў. Старшынёй жа Савета адзінагалосна абралі Мікалая Кругленю, а яго намеснікам – Галіну Шумейка.

Напрыканцы мерапрыемства выступіў творчы калектыў ветэранаў працы «Задорынка», а прадстаўнікі грамадскага аб’яднання БРСМ павіншавалі прысутных з надыходзячым Днём Святога Валянціна і ўручылі старшыні раённай арганізацыі ветэранаў Тамары Хаустовіч сімвалічную валянцінку з пажаданнямі на будучае.

Алена РАДКЕВІЧ.

Фота Віктара ПАДУТЫ.

На здымку: А.М. Брагінец выступае перад прысутнымі.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія