«Самым прыгажэйшым на зямлі мне здаецца роднае Замошша!»


Спявала і гуляла ў мінулую суботу Замошша. У гэтай невялікай вёсцы на тэрыторыі Урэцкага сельсавета ў той дзень было асабліва шматлюдна – у родныя мясціны наведаліся многія ўраджэнцы, каб пабачыцца з блізкімі, землякамі, узгадаць былыя дні. Завіталі і госці, каб павіншаваць усіх са святам.

Самым прыгажэйшым на зямлі мне здаецца роднае Замошша 1

Самым прыгажэйшым на зямлі мне здаецца роднае Замошша

 

Гістарычныя крыніцы не даюць дакладнага адказу, калі было заснавана Замошша. Але вядома, што яму ўжо звыш чатырох стагоддзяў (першы ўспамін датуецца 1566 г.). Назва населенага пункта паходзіць ад слова «мох» і азначае паселішча, якое знаходзіцца за мохам, а магчыма, за балотам. Пра ўсё гэта, а таксама пра мінулае малой радзімы распавяла мясцовая жыхарка, былы бібліятэкар Таццяна Хоміч. Жанчына з цеплынёй расказвала пра родную вёску, дзе яе карані, дзе прайшлі дзяцінства і юнацтва, дзе зроблены першыя крокі ў сталае жыццё. Пасля цікавага аповеду Таццяна Іванаўна атрымала падарунак за шчырую працу ад намесніка дырэктара Любанскай раённай цэнтральнай бібліятэкі Таццяны Ермаковай.

Эстафету выступленняў прадоўжыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Статкевіч. Ён адзначыў, што на Любаншчыне ўжо стала традыцыяй ладзіць святы вёсак. На працягу чатырох гадоў праведзена іх звыш 60. Многім жыхарам гэта прыйшлося даспадобы, і яны штогод выступаюць з прапановай арганізаваць такое мерапрыемства. Віктар Мікалаевіч пажартаваў: «Калі невядома дакладная дата стварэння Замошша, дык давайце лічыць, быццам зараз вёсцы 499 гадоў, а ў наступным годзе ўрачыста адзначым 500».

У сваю чаргу старшыня Урэцкага сельвыканкама Ядвіга Ярохіна пажадала, каб правядзенне свята стала ў населеным пункце добрай традыцыяй. І на яго абавязкова прыязджалі ўсе, хто якімсьці чынам звязаны з Замошшам. Самыя лепшыя пажаданні Ядвіга Іосіфаўна адрасавала прадстаўнікам старэйшага пакалення, што пісалі гісторыю гэтай вёскі, аднаўлялі яе пасля вайны, праслаўлялі вытворчымі здабыткамі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Каткавец прыгадаў славутага земляка Уладзіміра Паўлава, які ў сваіх творах апеў родны край, яго мінулае, жыхароў, але па стане здароўя не змог прыехаць. «Самым прыгажэйшым на зямлі мне здаецца роднае Замошша!» – так узнёсла гучаць радкі аднаго з вершаў пісьменніка.

Увогуле з вёскі выйшла нямала працавітых,  таленавітых людзей, дастойных сыноў і дачок сваёй малой радзімы, якія шчыравалі і шчыруюць у розных галінах народнай гаспадаркі нашай краіны, а таксама за яе мяжой. Многія здабывалі славу мясцовай сельскай гаспадарцы. Ветэраны працы на свяце адзначаны падарункамі ад ААТ «Урэцкі». Я.І. Ярохіна ўручыла іх таксама самым старэйшым жыхаркам, шматдзетнай матулі Кацярыне Сыцько, сям’і Міхаіла і Любові Трухан, чыя сядзіба прызнана ў вёсцы самай добраўпарадкаванай, і іншым. Падзякі ад В.М. Статкевіча атрымалі стараста Тамара Крыж – за плённую работу ў сістэме мясцовага самакіравання, садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва; былы дэпутат аблсавета Вольга Трухан – за шматгадовую руплівую працу ў калгасе і цяперашнюю актыўную пазіцыю.

Цудоўным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Дарасінскага СДК. Дарэчы, музыка доўга гучала над Замошшам, але яшчэ даўжэй, без сумнення, сэрцы вяскоўцаў будзе саграваць успамін пра свята.

Наталля Вілента.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія