“Цифра” дабралася і да Любані


У суботу, 21 верасня, у Любані адбылося святочнае адкрыццё магазіна камп’ютарнай і лічбавай тэхнікі «Цифра», што размясціўся ў самым цэнтры горада – па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 1. Каля васьмідзесяці чалавек завітала на мерапрыемства.

Сетка магазінаў «Цифра» добра вядома ў нашай краіне – на сёння ў розных гарадах Беларусі маецца 42 такія гандлёвыя аб’екты, 2 з іх упершыню адкрылі для пакупнікоў свае дзверы менавіта 21 верасня – у Любані і г. Бярозаўка Гродзенскай вобласці.

У новым магазіне ў шырокім асартыменце прадстаўлены ноўтбукі, тэлевізары, планшэты, фотаапараты і іншая лічбавая і камп’ютарная тэхніка разнастайных вытворцаў. Дарэчы, пакупнікі, якія ў першы дзень завіталі сюды са спецыяльным купонам, што распаўсюджваліся ў нашым горадзе, маглі набыць тэхніку са скідкай у адзін мільён рублёў.

Яшчэ адну цікавую акцыю правялі работнікі магазіна ў дзень яго адкрыцця. Любанчанам прапаноўвалася прынесці з сабой стары камп’ютар і, разбіўшы яго, атрымаць у падарунак новы ноўтбук. Ахвочых паўдзельнічаць у мерапрыемстве сабралася каля пятнаццаці чалавек. Удача ўсміхнулася жыхару райцэнтра Аляксею Альхіменка – менавіта яго прозвішча выцягнулі па жараб’ёўцы, і ён, пад бурныя апладысменты прысутных, прама на парозе магазіна разбіў свой стары камп’ютар.

Настасся ДАШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

НА ЗДЫМКАХ: 1. У магазіне прадстаўлена камп’ютарная тэхніка на любы густ. 2. Хто час ад часу не марыў насамрэч разбіць свой камп’ютар! 3. Менеджар магазіна ўручыў сям’і Альхіменкаў новы ноўтбук фірмы Packard Bell коштам 8 мільёнаў рублёў.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія