Пытанні кіраўніку раёна


У чарговы раз старшыня Любанскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Іванавіч Казецкі адказаў на пытанні любанчан падчас «прамой тэлефоннай лініі». Да кіраўніка звярнуліся са скаргамі, прапановамі, просьбамі. А жыхарка аграгарадка Рачэнь выказала шчырую ўдзячнасць за садзейнічанне ў вырашэнні яе ранейшага звароту.

Любанчанка Валянціна (прозвішча не пажадала назваць) запыталася наконт магчымасці перавыдання тэлефоннага даведніка. На што ёй адказалі: «гэтым займаецца раённы вузел электрасувязі». Наколькі мэтазгодна рабіць тое зараз, патрэбна вызначыць, прааналізаваўшы, ці шмат нумароў зменена, з’явілася новых абанентаў.

Жыхары дома №99 па вул. Леніна г. Любані паскардзіліся на нізкую тэмпературу ў кватэрах. Яны адзначылі, што папярэдне звярталіся ў ЖКГ, работнікі арганізацыі наведваліся, але ў жыллі цяп-лей не стала. Сяргей Іванавіч паабяцаў разабрацца і даў адпаведнае даручэнне ЖКГ. Спецыялістам жыллёва-камунальнай гаспадаркі неабходна літаральна ў бліжэйшы час высветліць, у чым справа, вызначыць аб’ём работ і выканаць іх. Праўда, жыхары павінны разумець, што дарэмнага нічога не бывае, і, хутчэй за ўсё, за стварэнне камфортных умоў ім давядзецца заплаціць вызначаную ЖКГ суму.

Пенсіянерка Лідзія Дзмітрыева запыталася, калі пачнуцца работы па газіфікацыі завулка Сацыялістычнага. Яны з мужам ужо сталыя нямоглыя людзі і ім няпроста ацяпляць жылое памяшканне. Старшыня з ра-зуменнем выслухаў жанчыну і паабяцаў, што сёлета ў парадку чарговасці Дзмітрыевым будзе падведзены газ.

Адзін са зваротаў датычыўся будаўніцтва ў раённым цэнтры магазіна вядомай гандлёвай сеткі «Еўраопт». Размовы на гэты конт вядуцца даволі даўно, але справа так і не зрушылася, што называецца, з месца. С.І. Казецкі патлумачыў, што вырашэнне дадзенага пытання залежыць галоўным чынам ад гандлёвай сеткі. Участак жа пад магазін у мікрараёне па вуліцы Першамайскай (за касцёлам) выдзелены раней, а напрыканцы снежня «Еўраопт» атрымаў дазвол на ўзвядзенне аб’екта. І цяпер кіраўніцтва яго павінна паклапаціцца аб пачатку работ – у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у месячны тэрмін.

Звярнуліся да старшыні райвыканкама і з іншымі запытамі. Сяргей Іванавіч унікнуў у кожную сітуацыю. Большасць з тых, хто патэлефанаваў на «прамую лінію», атрымалі грунтоўныя аргументаваныя адказы адразу, астатнія – пасля дадатковага вывучэння.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія