Музыка міласэрнасці гучала над паркам


Па ініцыятыве Любанскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа пры падтрымцы райвыканкама ў гарадскім парку культуры і адпачынку ў мінулую суботу ладзіўся дабрачынны канцэрт «Ноты міласэрнасці».

Прыгожыя выступленні Сабіны і Крысціны Корбут, Юліі Вялічка, Валерыі Жаўрыд, узорнага фальклорнага ансамбля «Верабейкі» раённага Цэнтра культуры, вакальнай групы «Задорынка» і іншых юных і дарослых артыстаў заварожвалі. Удзельнікі падарылі гледачам шмат прыемных уражанняў і станоўчых эмоцый. Гукі музыкі, складзеныя з нот міласэрнасці, былі чуваць далёка за межамі парку. Яны ляцелі ад сэрца да сэрца, быццам птушкі – вестуны дабра.

Старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Дзіна Міхаленя выказала словы ўдзячнасці ўсім нераўнадушным любанчанам, якія заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу іншым. Асобна яна падзякавала членам прэзідыума, валанцёрам. Самым актыўным з іх уручыла невялікія падарункі, удзельнікам канцэртнай праграмы – салодкія пачастункі, а юным гасцям – выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулка – торты. Да слова, на працягу ўсяго мерапрыемства праводзілася акцыя па зборы сродкаў для дадзенай установы. І кожная капеечка, ахвяраваная жыхарамі, – гэта праяўленне міласэрнасці, клопату пра дзяўчынак і хлопчыкаў, якія аказаліся ў няпростай жыццёвай сітуацыі.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія