Эфектыўнасць перш за ўсё


Гасцінная, прыгожая, добраўпарадкаваная Крупшчына вітала ўдзельнікаў чарговага  прэс-тура старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Барысавіча Шапіры – прадстаўнікоў  рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.

Удзельнікі прэс-тура на тэрыторыі замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю па выкарыстанні адпрацаванага масла

Удзельнікі прэс-тура на тэрыторыі замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю па выкарыстанні адпрацаванага масла

Журналістам была дадзена цудоўная магчымасць увачавідкі ўбачыць маляўнічыя краявіды, знакамітыя мясціны, перспектыўныя прадпрыемствы рэгіёна.

А пасля знаёмства з Крупскім раёнам па традыцыі адбылася прэс-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел непасрэдна губернатар Мінскай вобласці, а таксама намеснік упраўляючага справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Надзея Мікалаеўна Каткавец, старшыня Крупскага райвыканкама Ігар Мікалаевіч Часнок. Кіраўнікі далі вычарпальныя адказы на шэраг пытанняў, якія датычыліся кадравага патэнцыялу, сацыяльна-эканамічнага развіцця як наведваемага рэгіёна, так і ўсёй Міншчыны.

Але перш, чым пачаць адказваць на пытанні супрацоўнікаў СМІ, Барыс Сямёнавіч уручыў пасведчанне новаму дырэктару УП  «Минская волна» Тамары Вяцкай і павіншаваў яе з прызначэннем на такую пасаду, выказаўшы думку пра тое, што наша абласное радыё будзе самым лепшым.

У губернатара пацікавіліся лёсам гарадоў-спадарожнікаў сталіцы. На што С.Б. Шапіра адказаў: «Паўтара года таму назад пачалася распрацоўка праграмы іх развіцця. Зразумела, што падразумявалася не толькі будаўніцтва жылля, але і вырашэнне пытанняў занятасці насельніцтва, узвядзення дзіцячых садкоў, школ, магазінаў, бальніц і ўсёй астатняй інфраструктуры, неабходнай для забеспячэння належных умоў жыццядзейнасці». Пасля дэтальнага вывучэння раней прапанаваныя Заслаўль, Дзяржынск, Фаніпаль былі адменены, так як там няма магчымасцей далей пашыраць межы гарадоў. У Смалявічах пакінулі толькі ўчастак 73 га для будаўніцтва жылля, дзе першы дом ужо ўведзены ў эксплуатацыю. І звярнулі асаблівую ўвагу на пасёлак Рудзенск (Пухавічы). Там дзейнічае ТЭЦ-5, дзякуючы якой цеплавой і электрычнай энергіяй можна забяспечыць 100-тысячны населены пункт. Ёсць рэзервы і для стварэння новай вытворчасці, што дазволіць працаўладкаваць новых жыхароў. Пастаўлена задача і для сталічных інвестараў адкрываць свае прадпрыемствы менавіта там, тым больш што і адлегласць да Рудзенска ад Мінска не такая вялікая.

Гасцінна, па-сяброўску, з добрымі песнямі і шчырымі пажаданнямі сустракалі гасцей на Крупшчыне

Гасцінна, па-сяброўску, з добрымі песнямі і шчырымі пажаданнямі сустракалі гасцей на Крупшчыне

Вызначаны   яшчэ і пасёлак Сокал. Яго падзялілі на дзве часткі: адна – для прыватнай забудовы, другая – для шматпавярховак. Больш  плануецца ўзводзіць менавіта апошніх,  у сувязі з тым, што населены пункт знаходзіцца на мяжы з беларуска-кітайскім індустрыяльным паркам. А значыць,  трэба будаваць жыллё для  яго працаўнікоў.

– Наколькі эфектыўнай з’яўляецца дзейнасць па зносе старых дамоў?

– У кожным раёне Міншчыны вядзецца актыўная работа ў гэтым накірунку. Напрыклад, на Клеччыне летась прыбралі 120 жылых памяшканняў, якія не выкарыстоўваліся. Вызваленыя ўчасткі ўводзяцца ў гаспадарчы абарот. Часам пытаюцца, чаму стрымана адносімся да выдзялення новых участкаў для прыватнай забудовы. А ўсё проста, таму што неабходна эфектыўна выкарыстоўваць якраз такі наяўныя пустуючыя, якіх шмат і пад Мінскам, і ў іншых раёнах. Перавага ў тым, што там не трэба пракладваць дарогі, падводзіць электрычнасць, камунікацыі.
15 000 такіх участкаў сёлета прапанавана ў вобласці для выкупу. За першы квартал прададзена 1 200 з іх. І на будучыню пастаўлена задача перад кожным раёнам больш актыўна займацца гэтай справай.

– Згодна з адпаведнай Пастановай Савета Міністраў, дзеці да 16 гадоў маюць права знаходзіцца на вуліцы без суправаджэння дарослых да 23.00. Аднак дыскатэкі ў Дамах культуры ладзяцца толькі да 22.00. Ці магчыма прадоўжыць іх на гадзіну, хаця б на летні час, каб падлеткі знаходзіліся пад наглядам.

– Даўно вядома, што забаронамі наўрад ці можна дабіцца станоўчага выніку. Але правілы ўсё ж павінны існаваць. Калі ж ёсць падставы лічыць, што неабходна перагледзець графік работы Дамоў культуры, давайце зробім гэта, а пасля правядзём аналіз.

– У сярэдзіне 2014 года непадалёку ад Барысава пачалася расчыстка пляцоўкі для сумеснага беларуска-кітайскага аўтамабільнага завода. Сёлета ў маі пачаліся будаўнічыя работы. Калі плануецца выпусціць першую прадукцыю?

– Цяжка пакуль сказаць дакладна. Некалькі гадоў павінна яшчэ прайсці, неабходна ўкласці каля 120 мільёнаў долараў у гэту вытворчасць. Магутнасць прадпрыемства складзе 120 000 аўтамабіляў у год.

– Такіх цудоўных прыгожых куткоў, як возера Сялява ў Крупскім раёне, на Міншчыне шмат. Ці плануецца рэалізоўваць новыя інвест-праекты па абуладкаванні месцаў адпачынку?

– Зараз на Міншчыне адкрыта і дзейнічае больш за 500 аграсядзіб. І надалей мы будзем вітаць і падтрымліваць новыя стваральныя ідэі. Мы адкрыты для інвестараў ва ўсіх сферах, у тым ліку і па будаўніцтве аб’ектаў турызму.

Былі ўзняты і іншыя актуальныя пытанні. Адказваючы на іх,губернатар неаднаразова падкрэсліваў, што ў любой справе важнай з’яўляецца эфектыўнасць. Прыкладзеныя намаганні павінны даваць вынік, вядома ж, станоўчы.

Увогуле дыялог паміж прадстаўнікамі ўлады і сродкаў масавай інфармацыі атрымаўся канструктыўным, а ўся праграма прэс-тура губернатара, як заўсёды, насычанай.

Прадукцыя ўласнай вытворчасці

Дастаткова паспяхова ў рэгіёне развіваецца сельскагаспадарчая галіна: узводзяцца новыя вытворчыя аб’екты, пастаянна вядзецца мадэрнізацыя, укараняюцца перадавыя тэхналогіі, што ў канчатковым выніку садзейнічае павышэнню прадукцыйнасці, эканамічнай стабільнасці.

Выстава прадукцыі мясаперапрацоўчага цэха ААТ «Кляновічы»

Выстава прадукцыі мясаперапрацоўчага цэха ААТ «Кляновічы»

Сярод перадавых гаспадарак – ААТ «Кляновічы», што спецыялізуецца не толькі на вытворчасці зерня, малака, ялавічыны,  мяса птушкі, а і на перапрацоўцы  ўласнай прадукцыі. Звыш 75 найменняў выпускаецца ў цэху, які ўведзены ў эксплуатацыю ў 2010 годзе. У сярэднім за змену выпрацоўка складае да 11 тон экалагічна чыстых, якасных мясных вырабаў, якія рэалізуюцца як у фірменных магазінах гаспадаркі, так і па-за яе межамі, і нават адпраўляюцца на экспарт. У прыватнасці, за першы квартал ён склаў 596 тысяч долараў ЗША. Увогуле ж адкрытым акцыянерным таварыствам ад продажу прадукцыі мясаперапрацоўчага цэха выручана за студзень – сакавік 13,5 мільярда рублёў. Асноўная формула поспеху прадпрыемства – добры смак, высокая якасць і прымальны кошт.

Дзеля экалагічнай бяспекі

У мінулым годзе на адной з нарад Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўзняў праблему  нізкай эфектыўнасці сістэмы збору і перапрацоўкі другаснай сыравіны. А між тым ад гэтага ў многім залежыць экалагічная бяспека. Сучасныя ж тэхналогіі дазваляюць рашэнне данага пытання перавесці з катэгорыі затратных у тыя, дзе магчыма атрымаць рэальны эканамічны эфект.

Зыходзячы з гэтага Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя быў падпісаны інвестыцыйны праект з кампаніяй «ДВЧ-Менеджмент», а таксама MDD BEL LTD Рэспублікі Кіпр
па стварэнні ў Беларусі цэнтралізаванай сістэмы збору і выкарыстання адпрацаванага масла. У рамках яго пабудаваны ўнікальны для краін СНД высокатэхналагічны комплекс – завод па перапрацоўцы вугляводаўтрымліваючых адходаў – магутнасцю не менш за 15 000 тон у год. Асвоена на ўзвядзенне вытворчага аб’екта і набыццё неабходнага абсталявання больш за 13 мільёнаў долараў прамых замежных інвестыцый.

Літаральна нядаўна замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю ў Крупскім раёне пачало функцыянаваць. Дзякуючы новаму  комплексу ажыццяўляецца экалагічна бяспечнае выкарыстанне адпрацаванага масла з наступнай выпрацоўкай на яго аснове імпартазамяшчаючай прадукцыі для разнастайных галін эканомікі рэспублікі.

Адпачываць – на Сяляву

Крупская зямля непаўторная і самабытная, там шмат прыгожых мясцін, добраўпарадкаваных зон адпачынку. Асабліва прываблівае турыстаў, мясцовых жыхароў возера Сялява (яго называюць жамчужынай Крупшчыны), якое знаходзіцца ў зоне дзяржаўнага ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння. Стаміўшыся ад мітусні і пастаянных клопатаў, людзі едуць туды, дзе прырода вабіць ціхамірнасцю, спакоем, шчодра дзеліцца сваімі багаццямі – чыстым свежым паветрам, крыштальнай вадой і іншымі.

Лебедзі аблюбавалі возера Сялява

Лебедзі аблюбавалі возера Сялява

Свае паслугі адпачывальнікам прапануе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сялява Тур». Абуладкаваныя пакоі, прасторная гасціная, кухоннае памяшканне, саўна, фітабар і г. д. – ёсць усё неабходнае для правядзення сямейных урачыстасцяў, карпаратыўных мерапрыемстваў і нават семінараў. Для жадаючых арганізоўваюцца паляванне, рыбалка. Можна пакатацца на веласіпедзе, пагуляць у валейбол ці бадмінтон і, зразумела, паплаваць. Прыцягвае блакіт воднай прасторы, акружанай практычна з усіх бакоў лесам, багатым ягадамі, грыбамі.

Матэрыялы старонкі падрыхтавала Наталля Вілента.

Фота аўтара.

Метки:

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія