Тэма тыдня


Беларусь рыхтуецца да правядзення II Еўрапейскіх гульняў

Беларусь атрымала права правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў на 45-м пасяджэнні Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, якое ў кастрычніку 2016 года адбылося ў Мінску. Яны пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года. Чакаецца, што ў ІІ летніх Еўрапейскіх гульнях прымуць удзел 4 тыс. атлетаў і 2 тыс. афіцыйных асоб. Спаборніцтвы адбудуцца на самых сучасных і буйных спартыўных комплексах — «Мінск-Арэне», стадыёне «Дынама», «Чыжоўка-Арэне», у Палацы спорту і іншых.

Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі з 12 па 28 чэрвеня 2015 года ў сталіцы Азербайджана Баку. Беларускія спартсмены на І Еўрагульнях заваявалі 43 медалі: 10 залатых, 11 сярэбраных і 22 бронзавыя. У неафіцыйным агульнакамандным медальным заліку Беларусь заняла 7-е месца.

Лукашэнка: правядзенне ў Беларусі Еўрагульняў павінна яшчэ больш кансалідаваць нацыю

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК па пытанні правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе.

«Створаны аргкамітэт на чале з прэм’ер-міністрам, падкамітэты па ўсіх напрамках і Дырэкцыя Еўрапейскіх гульняў. Да нас прыязджаюць ужо розныя групы экспертаў, кансультанты для абмеркавання ўсіх дэталей, звязаных з падрыхтоўкай Еўрагульняў. Урад мяне рэгулярна інфармуе, што работа вядзецца і мы рухаемся ў правільным напрамку. Але мяне насцярожвае шэраг пытанняў, і перш за ўсё асноўнае — краіна Гульнямі яшчэ не жыве. Вымушае жадаць лепшага асвятленне ходу падрыхтоўкі Еўрапейскіх гульняў. Хацелася б пачуць, што робіцца ў гэтым напрамку, калі нашы грамадзяне пачнуць атрымліваць інфармацыю аб тым, як ідзе работа.

Паколькі Еўрапейскія гульні — важная падзея, якая павінна надаць магутны ідэалагічны імпульс нашаму грамадству, яшчэ больш кансалідаваць нацыю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу на адставанне ў падрыхтоўцы спартыўнай інфраструктуры і іншых аб’ектаў

Асобна кіраўнік дзяржавы спыніўся на пытаннях бяспекі: як паказвае міжнародная абстаноўка, сёння гэта адна з ключавых праблем. «Мы не павінны дапусціць і ценю сумнення ў надзейнасці Беларусі. Самае галоўнае тут — не самазаспакойвацца, — падкрэсліў Прэзідэнт. — У нас хапае нядобразычліўцаў, якія паспрабуюць нас у гэтым плане пераканаць у адваротным. І не дай бог, мы дапусцім штосьці падобнае, што адбываецца ў нашых суседзяў у Заходняй Еўропе. Рабіць трэба ўсё вельмі акуратна. Галоўнае на Гульнях — спартыўныя спаборніцтвы і святочная атмасфера для нашых суграмадзян і асабліва гасцей. Яны павінны, атрымаўшы спрыяльныя, добрыя ўражанні аб краіне, аб сталіцы, з такімі ўражаннямі і вярнуцца дадому».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ад таго, як Беларусь правядзе Еўрапейскія гульні, якія спартыўныя вынікі пакажа, як прадставіць сябе Еўропе, на дзесяцігоддзі складзецца меркаванне пра краіну і яе народ.

Лукашэнка аб фармаце ІІ Еўрапейскіх гульняў: правесці без пампезнасці, але прыгожа і душэўна

«Мы павінны нацыю, краіну, дзяржаву вывесці на вышэйшую ступень развіцця, і гульні павінны падштурхнуць да гэтага. Усё трэба рабіць для людзей. Ніякай пампезнасці. Трэба рабіць прыгожа, — падкрэсліў беларускі лідар. — Мы не перасягнём адкрыццё Алімпіяды ў Сочы і такога мерапрыемства ў Баку. І не трэба. Таму што там затрачаны сотні мільёнаў долараў толькі на адкрыццё і закрыццё. Не хачу сказаць, што ў нас няма такіх грошай. Калі б гэта на карысць было, то знайшлі б. Але гэта не трэба. Трэба пабіць гэты рэкорд душэўнасцю, адкрытасцю свайго народа. Каб гэта было душэўна — і адкрыццё, і закрыццё».

Гаворачы аб неабходнасці прывядзення ў парадак да гульняў галоўных аб’ектаў і выкананні работ па добраўпарадкаванні, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэтым плане зрабіць трэба адносна няшмат.

Маючае адбыцца міжнароднае спартыўнае мерапрыемства важнае і з пункту гледжання прыцягнення турыстаў.

Аб гасцініцах, транспарце і харчаванні: Шорац далажыў Лукашэнку, як Мінск рыхтуецца да Еўрагульняў

Работа па падрыхтоўцы да правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Мінску наладжана па ўсіх напрамках. Аб гэтым старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац далажыў Прэзідэнту Беларусі, прэзідэнту Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандру Лукашэнку на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК.

Паводле слоў Андрэя Шорца, асноўныя спартыўныя аб’екты, якія будуюцца ў Мінску, плануецца здаць у адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы. Старшыня Мінгарвыканкама далажыў, што распрацоўваецца комплексны план транспартнага абслугоўвання, у якім улічаны ўсе патрэбнасці па набыцці транспартных сродкаў для абслугоўвання ўдзельнікаў і гасцей Еўрапейскіх гульняў. Ён падкрэсліў, што кожны аўтобус і аўтамабіль будуць выкарыстоўвацца з максімальнай эфектыўнасцю.

Гарадскія ўлады таксама маюць намер умацаваць матэрыяльную базу медыцынскіх устаноў, гэта будзе падмогай не толькі ў час правядзення спаборніцтваў, але і ў далейшай рабоце лячэбных устаноў.

Мінск і ЕАК падпісалі кантракт на правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе

Мінск і выканкам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕАК)

У кантракце змешчана інфармацыя аб продажы білетаў, размяшчэнні, акрэдытацыі і прыёме гасцей, правядзенні цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў. У праграму спаборніцтваў увайшлі 15 відаў спорту: бадмінтон, баскетбол 3х3, бокс, барацьба (грэка-рымская, вольная, жаночая), веласіпедны спорт (трэк і шаша), гімнастыка (спартыўная, мастацкая, акрабатыка, аэробіка і скачкі на батуце), веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкая атлетыка, самба, стральба з лука, стральба (кулявая і стэндавая), настольны тэніс, футбол пляжны. Атлеты разыграюць у Мінску 189 камплектаў узнагарод у 23 спартыўных дысцыплінах.

У ходзе II Еўрапейскіх гульняў некалькі відаў спорту стануць кваліфікацыйнымі да XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Ліцэнзіі плануецца разыграць у бадмінтоне, боксе, веласіпедным спорце, веславанні на байдарках і каноэ, дзюдо, каратэ, лёгкай атлетыцы, стральбе з лука, кулявой і стэндавай стральбе, настольным тэнісе.

У ліпені бягучага года ў Мінску быў прадстаўлены лагатып ІІ Еўрапейскіх гульняў. Ідэяй да стварэння лагатыпа стаў лозунг «Ідзі за марай». Афіцыйным дэвізам ІІ Еўрагульняў будзе выказванне Bright Year, Bright You («Яркі год, яркі ты»). У скарочаным выглядзе ён будзе пазначацца как BY. Таксама будзе руская варыяцыя лозунга — «Время ярких побед» і беларуская — «Час яскравых перамог».

Шанц узварухнуць краіну

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на Еўрапейскіх гульнях 2019 года жыццё не заканчваецца, наперадзе шмат буйных міжнародных спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку чэмпіянат свету па хакеі 2021 года.

«Гульні — гэта шанц не толькі ўзварухнуць краіну, народную гаспадарку, але і якасна рушыць наперад у тэхналогіях, адукацыі і кампетэнцыях нашых спецыялістаў. Усё, што мы зробім, усё, чаму навучымся, спатрэбіцца нам і, галоўнае, нашым дзецям. Таму я вельмі спадзяюся, што Андрэй Уладзіміравіч (Кабякоў. — Заўвага БЕЛТА) прымусіць усіх закасаць рукавы — дырэкцыю, міністэрствы, прадпрыемствы, рэгіёны — па ўсіх напрамках, якія мы тут абмяркоўвалі», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

 

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія