Расстаўлены акцэнты на важных пытаннях


Харчовая бяспека краіны – тэма чарговага адзінага дня інфармавання насельніцтва, які прайшоў у чацвер. А напярэдадні вялася гаворка па гэтым пытанні з ідэалагічным актывам падчас метадычна-інструкцыйнай нарады ў райвыканкаме.

Харчовая бяспека

Сучасны этап развіцця аграпрамысловага комплексу нашай краіны характарызуецца сітуацыяй, калі харчовая бяспека і незалежнасць забяспечваюцца за кошт інавацый і экспарт-най арыентацыі, павышэння эфектыўнасці і ўстойлівасці сельскагаспадарчай вытворчасці, нарошчвання канкурэнтных пераваг на ўнутраным і знешнім рынках, узнаўлення рабочай сілы высокай якасці, развіцця сельскіх тэрыторый. Важнае значэнне для АПК мелі дзяржаўныя праграмы адраджэння вёскі  (на 2005-2010 гады) і яе ўстойлівага развіцця (на 2011-2015 гады), якія дазволілі істотна павысіць узровень самазабяспечанасці рэспублікі асноўнымі відамі сельскагаспадарчай сыравіны і сфарміраваць значны экспартны патэнцыял. Згодна з разлічаным інтэгральным індэксам, з 2010 года харчовая бяспека краіны забяспечваецца ў поўнай меры, гэта значыць – унутраны попыт на прадукты цалкам задаволены.

Да слова, наш рэгіён таксама ўносіць свой уклад у агульную скарбонку рэспублікі. У засекі дзяржавы адпраўляюцца зерне, бульба, агародніна, мясапрадукцыя і г.д., каб пасля ў жыхароў была магчымасць набыць неабходныя прадукты харчавання.

Выбарам насустрач

Актуальная тэма не толькі для любанчан, а і для ўсіх беларусаў – выбары прэзідэнта, якія адбудуцца 11 кастрычніка бягучага года. Пра гэту важную палітычную кампанію расказала намеснік старшыні райвыканкама Тамара Дамашэвіч, яна ж узначальвае і раённую выбарчую камісію. У адпаведнасці з каляндарным планам, зацверджаным Цэнтрвыбаркамам, закончыўся збор подпісаў у падтрымку тых людзей, чые ініцыятыўныя групы  зарэгістраваны. У вызначаны перыяд у тэрытарыяльныя, раённыя камісіі здаваліся падпісныя лісты, усе яны правяраюцца і пасля 26 жніўня будзе аб’яўлена, хто з прэтэндэнтаў атрымае магчымасць удзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата на пост кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, да 23 жніўня ідзе вылучэнне грамадзян ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, якія пасля будуць займацца непа-срэдна правядзеннем галасавання. Усяго на Любаншчыне, згодна з рашэннем райвыканкама, для гэтага створаны 34 участкі (усе яны абазначаны). Іх менш, чым у папярэднія выбары, што звязана ў першую чаргу са змяншэннем колькасці насельніцтва, аптымізацыяй устаноў і г.д.; змяніліся і іх межы.

Тамара Мікалаеўна адзначыла новаўвядзенні сёлетняй выбарчай кампаніі. Сярод іх – устанаўленне на сямі ўчастках празрыстых урнаў для галасавання. Асаблівую ўвагу ўдзеляць людзям з псіхафізічнымі абмежаваннямі; у прыватнасці,  тым, у каго дрэнны зрок, прапануюць скарыстацца павялічваючай лінзай, а тым, хто зусім не бачыць, – спецыяльнай планшэткай з азбукай Брайля, дзякуючы якой азнаёмяцца з тэкстам бюлетэня і аддадуць свой голас за пэўнага кандыдата. Да нямоглых грама-дзян, як і раней, па заяве члены камісіі завітаюць дамоў.

Іншымі словамі, як заўважыла Т.М. Дамашэвіч, усё будзе зроблена для таго, каб выбары  прайшлі дэмакратычна і без парушэнняў.

Сродкі індывідуальнай абароны як мера прафілактыкі

Начальнік аддзела працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мікалай Міхаленя  вёў гаворку пра прафілактыку вытворчага траўматызму. На жаль, выпадкі яго маюць месца, у асноўным у сельскай гаспадарцы і прамысловасці.

Каб зменшыць рызыку для працаўнікоў, неабходна  абавязкова выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай абароны. Прымяненне іх з’яўляецца адной з мер папярэджвання неспрыяльнага ўздзеяння небяспечных і шкодных вытворчых фактараў. Пры гэтым Мікалай Віктаравіч адзначыў, што работнікі павінны правільна карыстацца СІА, а пры іх адсутнасці альбо няспраўнасці адразу ж паведамляць кіраўніку.

Вынікі нарады падвяла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Аляксеева, таксама яна дала рэкамендацыі па правядзенні адзінага дня інфармавання ў працоўных калектывах.

Наталля Вілента.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія