2014 – Год гасціннасці


 

Старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сямён Шапіра практыкуе выязныя прэс-канферэнцыі. “Каб вы самі, – адзначыў ён, звяртаючыся да галоўных рэдактараў газет сталічнага рэгіёна, – змаглі пазнаёміцца з некаторымі раёнамі Міншчыны. Дзе, магчыма, ніколі не даводзілася бываць раней”.

У Дзяржынскім раёне прадстаўнікі друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі наведалі Цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”  і  два прадпрыемствы: ТАА “Салеа”, ААТ “Дзяржынская швейная фабрыка “ЭЛИЗ”.

 Кароткая даведка

Плошча Дзяржынскага раёна – 1200 квадратных кіламетраў. Яго насяляе 61 тысяча чалавек, у тым ліку 39 тыс. гара-джан (26 тыс. – у Дзяржынску і 13 тыс. – у Фаніпалі) і 23 тыс. вяскоўцаў. На тэрыторыі раёна размешчана 11 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сярод іх – агракамбінат “Дзяржынскі”. Заработная плата ў цэлым па раёне летась склала 5 380 тыс. руб. У 2013 годзе тут назіраўся прырост насельніцтва – нарадзілася на 111 чалавек больш, чым памерла.

Старшыня Дзяржынскага райвыканкама – Мікалай Арцюшкевіч.

 

Таварыства з абмежаванай

адказнасцю “Салеа”

Асноўным відам дзейнасці з’яўляецца вытворчасць гідраўлічнай прадукцыі для мабільнай тэхнікі (помпы-дазатары, размеркавальнікі, рукавы высокага ціску і інш.). Прадпрыемства створана на базе Дзяржынскага маторарамонтнага завода. З кастрычніка 2013 года ТАА выйшла на вытворчую магутнасць 50 тысяч помпаў-дазатараў у год.

Цяпер рэалізуецца другі этап інвестыцыйнага праекта, які дазволіць павялічыць аб’ём вытворчасці ў два разы.

Спажыўцамі прадукцыі “Салеа” ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца такія буйныя вытворцы як Амкадор, Гомсельмаш, МТЗ, Бабруйскаграмаш, МАЗ і іншыя машынабудаўнічыя заводы. 10-15% вырабленай гідраўлікі пастаўляецца на экспарт у Расію, Літву. Да канца года гэты паказчык плануецца павялічыць.

 

 Адкрытае акцыянернае таварыства

“Дзяржынская швейная фабрыка “ЭЛИЗ”

Спецыялізуецца на вытворчасці мужчынскіх і дзіцячых сарочак, гальштукаў.

Па выніках работы за 2013 год прадпрыемствам выраблена прадукцыі ў дзеючых цэнах на суму 102 472 млн рублёў, альбо 107,8% да ўзроўню мінулага года. Удзельная вага экспарту ў аб’ёме вытворчасці складае 38 працэнтаў.

Сёння ў рэспубліцы дзейнічае 10 фірменных магазінаў: два ў Мінску, па адным у Брэсце, Гомелі, Магілёве, Баранавічах, Пінску, Бабруйску, Дзяржынску і Фаніпалі. Плануецца адкрыццё новых гандлёвых кропак у Жлобіне і Слуцку.

Парада ад спецыяліста. Пры пашыве манжэты і каўняра сарочкі выкарыстоўваецца спецыяльны пракладачны матэрыял. На яго нанесены клей, які пад створаным ціскам і тэмпературай расплаўляецца ў вадкасць, што запаўняе тканіну. Каб не сапсаваць гэтыя часткі сарочкі, яе ні ў якім разе нельга мыць у пральнай машыне на вялікіх абаротах і ў вадзе з высокай тэмпературай. Забараняецца таксама прасаванне манжэты і каўняра з выкарыстаннем пару; тэмпература праса не павінна быць большай за 140 градусаў.

 

 

Цэнтр экалагічнага турызму “Станькава”

Аб’ект знаходзіцца ва ўласнасці агракамбіната “Дзяржынскі”. Ідэйным натхняльнікам і рэалізатарам гэтага праекта быў цяперашні губернатар Мінскай вобласці Сямён Шапіра. У ліпені 2008 года Прэзідэнт падпісаў указ аб будаўніцтве цэнтра.

Уключае зону атракцыёнаў – водных і паветраных, кінатэатр 5Д, тыр. У зоне птушак – як хатніх так і дзікіх – знаходзіцца толькі 31 від іх агульнай колькасцю больш за 600 галоў. Зона млекакормячых утрымлівае да дваццаці відаў жывёл: зуброў, аленяў, ваўкоў, лісаў і нават мядзведзяня Васілісу… Непадалёк узведзена каплічка, якую плануецца сёлета асвяціць. Адпачыць як гуртам так і сям’ёй можна ў альтанках, летнім кафэ, рэстаране. Адзін з аб’ектаў экалагічнага цэнтра – імітацыя партызанскага лагера, дзе прапануюць азнаёміцца з бытам лясных воінаў. Акрамя таго, тут расце 500-гадовы волат-дуб.“Пагранічная застава” размешчана па былой мяжы Савецкага Саюза і Польшчы. Аб’ект поўнасцю перадае атмасферу таго часу: ёсць мытня, казармы, майстэрсні, канюшня, бліндажы, акопы… Аматары рыбнай лоўлі ў экалагічным цэнтры змогуць пасядзець на вадаёме з вудай. Здаюцца пяць домікаў на шэсць і дванаццаць чалавек. Аднак у планах – пабудаваць гасцініцу на 50 месцаў. У гэтым годзе закончылі будаўніцтва сафары-парка плошчай 312 гектараў.

У 2013 годзе цэнтр экалагічнага турызму “Станькава” наведалі 110 тысяч чалавек.

Гісторыя мядведзяня Васілісы

Едуць два маладыя хлопцы на аўтамабілі (было гэта ў раёне Бярэзінскага запаведніка). Убачылі на дарозе нейкую жывую істоту. Спыніліся. Думалі, кот. Глядзяць. Аказалася, мядзведзяня. Пачакалі хвілін пяць, можа мядзведзіца на рык выйдзе і адвядзе сваё дзіцянё ў лес. Не выйшла. Не пакідаць жа малечу адну? Пазванілі ў інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету. А яе спецыялісты потым прапанавалі забраць мішку цэнтру экалагічнага турызму. Назвалі Васілісай. Была яна маленькая, нібы сабачаня. На кантакт з чалавекам не ішла. З будкі ў вальеры не выходзіла. Усяго баялася. Вырашылі, каб неяк забавіць жывёліну, пасадзіць у клетку да яе сабачку, таксама шчаня. Былі яны тады прыкладна аднаго росту. І гэта спрацавала. Мядзведзь і сабака пасябравалі. І  зараз   яны  жывуць  у  адным вальеры. Праўда, мядзведзіца ўжо значна большая за сяброўку па памеры. Хаця апошняя, калі трэба, можа і здачы даць Васілісе. А тая яе валачэ на дрэва і не разумее, чаму сабака падае…

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія