Уборачная ў самым разгары


Брыгада па ачыстцы збожжа і падрыхтоўцы насеннага матэрыялу ААТ «Асавец-агра». Сем чалавек працуюць без выхадных, таму што ў гэты адказны для хлебаробаў час дзень год корміць. За дзень старанная брыгада апрацоўвае да 35 тон збожжа

Заўзята працуюць у адкрытым акцыянерным таварыстве «Асавец-агра». Гарачая пара –  сапраўднае выпрабаванне на прафесійную годнасць для ўсіх спецыялістаў і аграрыяў гаспадаркі.

Кожны з іх разумее важнасць агульнай справы, ад якой залежыць канчатковы вынік і дабрабыт, таму і працуюць арганізавана, зладжана, стараюцца з ранку да вечара кожны на сваім участку работы.

Сёлета гаспадарцы неабходна выканаць даведзены план  па ўборцы збожжавых і зернебабовых на плошчы 3 080 гектараў. З пачатку масавай уборкі, а пачалася яна 15 ліпеня, задзейнічана 13 камбайнавых экіпажаў, таму пры спрыяльным надвор’і на гэта спатрэбіцца каля 20 дзён.

Уборка азімага рапсу ўжо завершана, намалот склаў 738 тон пры ўраджайнасці 15 ц/га. Прададзена 466 тон гэтай культуры, у тым ліку 170 т – на Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў.

Са збожжавых трэба ўбраць 1 530 га азімага жыта, па 500 гектараў – аўса і ячменю, 250 га – трыцікале. Па стане на 28 ліпеня абмалочана 1 832 гектары збожжавых і зернебабовых – гэта складае 59,5  працэнта ад запланаванага. Намалочана 4 541 тона  зерня пры сярэдняй ураджайнасці 25 (па раёне 31%). У гэтым годзе трэба здаць дзяржаве 2 100 тон жыта, з якіх 1 994 тоны ўжо адвезены на Слуцкі КХП.

Алена Радкевіч.

Фота Віктара Падуты.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія