«Палескія сустрэчы» на любанскай зямлі


Абласное свята мастацтваў «Палескія сустрэчы», старт якому быў дадзены ў мінулым годзе, зноў збірае сяброў.

Адметнасць сёлетняга фестывалю ў тым, што ён праходзіць у рамках Года гасціннасці, галоўнай мэтай якога з’яўляецца выхаванне ў грамадзян Беларусі пачуцця патрыятызму, гонару і павагі да Бацькаўшчыны. Любанскі край нездарма называюць «Край славы партызанскай, край святой любові». Менавіта тут жылі і жывуць палешукі – добрасумленныя ў сэрцы, шчодрыя ў гасціннасці, клапатлівыя ў захаванні народных культурных традыцый, тут бруіць магутная крыніца народных талентаў. Яна знітоўвае мінулае і сучаснае, натхняе на стваральную працу, далучае новыя пакаленні да спрадвечных народных скарбаў.

Гэта зямля не абдзелена гісторыяй на адметныя падзеі. Так, у гэтым годзе палескі куток адзначае 90-гадовы юбілей стварэння Любанскага раёна, 70-годдзе вызвалення роднай зямлі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 55 гадоў з часу адкрыцця на Любаншчыне цэнтра музычна-эстэтычнага выхавання – дзіцячай школы мастацтваў.

Паклапаціліся пра юбілей раёна і нашы хлебаробы: намалацілі 90 тысяч тон збожжа і ўнеслі свой уклад у важкі каравай краіны. З гэтай нагоды ў рамках свята адбудзецца ўшанаванне пераможцаў жніва і, вядома, вялікая канцэртная праграма з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга, якая прадугледжвае і класіку, і эстраду, і джаз. «Мы аднолькава ставімся да ўсіх кірункаў, галоўнае, каб музыка была напісана і выканана прафесійна і мела нацыянальную аснову», – канстатаваў маэстра.

«Палескія сустрэчы» прэзентуюць гаспадарам і гасцям фестывалю кнігу доктара мастацтвазнаўства, прафесара Вольгі Дадзіёмавай «Музычныя промні Любані ў залатым полі Міншчыны». Як лічыць аўтар, беларуская культура моцная сваімі маладымі гарадамі. Так склалася гістарычна, таму лагічна, што менавіта на іх базе развіваецца фестывальны рух.

Мерапрыемства носіць і асветніцкі характар, імкнецца прыцягнуць моладзь у музыку, у нацыянальнае мастацтва. У рамках свята ў Любанскай школе мастацтваў пройдуць музычныя сустрэчы ансамбляў флейтыстаў Нацыянальнага акадэмічнага аркестра.

Адметнасцю фэсту абяцае стаць сустрэча з юнымі таленавітымі мастакамі Міншчыны ў рамках абласной АРТ-сесіі, узнагароджванне і канцэрт лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, лаўрэатаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Свята пройдзе на трох пляцоўках: у Любанскай дзіцячай школе мастацтваў, Сароцкім сельскім Доме культуры і на цэнтральнай плошчы райцэнтра. Цудоўным падарункам для меламанаў стане канцэрт класічнай музыкі «Любанскія мары Станіслава Манюшкі», прысвечаны 195-годдзю кампазітара. Беларускае слова і лепшыя творы выключна ў жывым выкананні прапануюць артысты аркестра і лаўрэаты розных конкурсаў у вялікай святочнай праграме «Цудоўныя восеньскія мелодыі».

Гэта свята задумана не толькі як музычнае, тут збіраюцца і навукоўцы, і пісьменнікі, і акцёры, і мастакі, і рамеснікі, і прадстаўнікі іншых напрамкаў творчай дзейнасці.

Аднак душой святочнай праграмы, безумоўна, з’яўляецца аркестр Міхаіла Фінберга. Гэты калектыў па праве стаў цэнтральнай фігурай фестывальнага руху ў рэспубліцы, у які гарманічна ўпісаўся і Любань, бо заўсёды дэманстраваў высокі густ і сапраўдную любоў да беларускай музыкі і паэтычнага слова.

Паважаныя жыхары і госці Любаншчыны, сардэчна запрашаем вас 13 верасня на святочную сустрэчу з таленавітай моладдзю, заслужанымі майстрамі і юнымі зорачкамі ў рамках ІІ абласнога свята мастацтваў «Палескія сустрэчы».

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія