На хлебнай ніве


літаральна на мінуту прыпынілі работу (злева направа) Павел Чайкоўскі і Фёдар Кандраценка, каб абмеркаваць вытворчыя пытанні

Належным чынам арганізавана  пасяўная кампанія ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Забалацкі”. Мясцовыя хлебаробы працуюць заўзята з рання да змяркання, а некаторыя  – і ў другую змену. Рупліва рыхтуюць глебу, сеюць, даглядаюць азімыя пасевы, уносяць арганічныя і мінеральныя ўгнаенні, карацей кажучы, добрасумленна, дбайна і па-гаспадарску выконваюць усе палявыя работы, ад якасці і своечасовасці правядзення якіх залежыць у канчатковым выніку  будучы ўраджай. Увогуле, пад раннія яравыя культуры ў гаспадарцы выдзелена 1 630 гектараў плошчы. Пасеяна ўжо больш за 90 працэнтаў ад яе. У сярэднім за змену насенне збожжавых і зернебабовых загортваецца на 100-120 га. Асноўная нагрузка прыходзіцца на два пасяўныя агрэгаты. У прыватнасці, адзін  з іх, АППМ-6 “Бярэсце”, у счэпе з МТЗ-3022 давераны ў эксплуатацыю Фёдару Кандраценку. У адкрытым акцыянерным таварыстве ён шчыруе ўжо шаснаццаты год і пяты сезон заняты на сяўбе. Адказна адносіцца да справы, дакладна выконвае агратэхнічныя патрабаванні; спраўляецца і з даведзенымі зменнымі нормамі – штодзень запісвае на свой рахунак па 50-60 гектараў. Не адстае па прадукцыйнасці і старанні ад вопытнага механізатара і вадзіцель Камаза Павел Чайкоўскі. Малады працаўнік на абсталяванай загрузчыкам аўтамашыне падвозіць пратручаныя зярняты і напаўняе імі пасяўны агрэгат. Абодва работнікі вызначаюцца добрасумленнымі адносінамі, высокай штодзённай выпрацоўкай. Яны разумеюць, што ад іх руплівасці залежыць, ці парадуе хлебная ніва важкім ураджаем. Таму і імкнуцца праяўляць свядомасць, шчыраваць аддана, ад душы, на карысць сельгаспрадпрыемства.

Наталля Вілента.

Фота Настассі Дашкевіч.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія