«Зыслаў – востраў партызанскі»


У Год гасціннасці, якім быў аб’яўлены 2014 год, мы вырашылі размясціць на старонках раённай газеты кароткую інфармацыю аб экскурсійных маршрутах, якія распрацаваны Любанскім дзяржаўным музеем народнай славы.

Менавіта такую назву носіць маршрут, які прапануе праехаць мясцінамі партызанскай славы. Працягласць яго – 100 кіламетраў.

Маршрут пачынаецца ў горадзе Любані каля мемарыяльнага сквера і пралягае праз населеныя пункты:

Сарачы – цэнтр калгаса “Чырвоная Змена” імя К.І. Шаплыкі”, у якім працавалі пяць Герояў Сацыялістычнай Працы;

Рэдкавічы – у гады ВАВ там дзейнічала падпольная група, на базе якой у 1943 годзе створаны  партызанскі   атрад   імя А.М. Труцікава;

Азярное – на грамадзянскіх могілках пахаваны А.М. Труцікаў – старшыня калгаса, які дзейнічаў у час акупацыі;

Сосны 2 – цэнтр эксперыментальнай базы “Любанская” па вырошчванні бульбы, дзе працавалі чатыры Героі Сацыялістычнай Працы;

Жалы – у лесе побач з вёскай у гады ВАВ размяшчаўся лагер, дзе жылі сем’і партызан;

Загалле – у гады ВАВ дзейнічалі калгас  і сельсавет, партызанская школа;

Старасек – у час акупацыі раёна размяшчаўся партызанскі шпіталь;

Мемарыяльны комплекс “Востраў Зыслаў”.

Апошні знаходзіцца ў двух кіламетрах на поўдзень ад вёскі Старасек, узведзены ў 1969 годзе (архітэктар Г. Заборскі). Уключае:

— 14-метровы абеліск з трох вертыкальных плоскасцей з надпісамі-прысвячэннямі;

— помнік-скульптуру старога ў жалобе на брацкай магіле (скульптар А. Якавенка);

— памятны знак на месцы былога аэрадрома;

-шэсць адноўленых партызанскіх зямлянак;

— памятны знак пры ўездзе на востраў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Зыслаў стаў цэнтрам партызанскага руху Мінскай вобласці. На яго тэрыторыі размяшчаліся кіруючыя органы партызанскім рухам Міншчыны, выдаваліся газеты “Звязда”, “Чырвоная Змена” і “Кліч Радзімы”. Дыслацыраваліся і вялі баявыя дзеянні шэсць партызанскіх брыгад. На востраве Зыслаў з 1942 года дзейнічаў партызанскі аэрадром.

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія