Трохмільённы намалот зерня – рэальна


Пасля знаёмства з перадавымі прадпрыемствамі Пухавіцкага раёна па традыцыі адбылася прэс-канферэнцыя са старшынёй Мінаблвыканкама Сямёнам Шапірам.

У кіраўніка вобласці пыталіся пра будаўніцтва жылля, арганізацыю сёлетняй пасяўной кампаніі ў рэгіёнах вобласці, рамонт дарог, супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай, вырашэнне пытання рэалізацыі мясамалочнай прадукцыі вытворцаў Міншчыны ў Расійскую Федэрацыю, працаўладкаванне не занятых у эканоміцы грамадзян, развіццё прыватнага прадпрымальніцтва і г. д. У сваю чаргу Сямён Барысавіч абгрунтавана адказаў усім журналістам.

Што датычыць палявых работ, то губернатар даў ім станоўчую адзнаку. «Узровень апрацоўкі глебы на Міншчыне ў большасці раёнаў за апошнія гады стаў адным з лепшых у краіне, – адзначыў Сямён Шапіра. – Практычна ўсюды ідэальна выраўненыя палеткі – а гэта, безумоўна, залог важкага ўраджаю». У прадаўжэнне кіраўнік распавёў, што сяўба яравых каласавых у вобласці практычна завершана. Праведзена яна ў аптымальныя тэрміны. Але пасяўная на гэтым не заканчваецца – неабходна загарнуць яшчэ насенне кукурузы (на плошчы каля 260 тысяч га), караняплодаў (38 000 га), ільну (11 000 га), бульбы (11 000-12 000 га), шматгадовых траў.

Адносна відаў на ўраджай Сямён Барысавіч зазначыў, што ў бягучым годзе запланавана сабраць 2,5 млн т збожжа, а ў недалёкім будучым рэальна ўзняць планку да 3 млн т збожжа. Прычым вялікая стаўка будзе зроблена на кукурузу, зерне якой патрэбна для развіцця птушка-, свінагадоўлі і іншых накірункаў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Наконт добраўпарадкавання дарог губернатар падкрэсліў, што сёлета больш мяркуецца зрабіць па рамонце трас у такіх напрамках як Слуцк – Салігорск, Курган Славы – Смалявічы, Заслаўе – Маладзечна, дзе, згодна з разлікамі, адзначаецца больш напружаны рух транспартных сродкаў.

Журналіст газеты «Будаўнік» пацікавіўся пра магчымасць далейшай забудовы сталіцы шахцёраў. На што кіраўнік вобласці адказаў: «У цэнтры Салігорска ёсць 40-гектарны ўчастак, дзе пракладзена ўся інфраструктура, побач маюцца дзіцячыя сады, школы, іншыя аб’екты сацыяльнай сферы. Зараз звяртаемся да прэзідэнта за дазволам гэтыя землі вы-
карыстоўваць пад будаўніцтва жылля. А пасля будзем больш узводзіць яго ў такіх гарадах, як Любань і Петрыкаў, дзе пачынаецца новая калійная вытворчасць».

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія