Конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»


З мэтай выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пашырэння чытацкага кругагляду, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі і інш. напрыканцы красавіка адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Старт мерапрыемству, засна-
вальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфар-
мацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»,
быў дадзены 21 лютага, у Між-
народны дзень роднай мовы. А праводзіцца конкурс пад дэвізам: «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».

Арганізатарам раённага этапа стаў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, які прапанаваў установам адукацыі Любаншчыны правесці ў сакавіку ўнутрышкольны конкурс, каб выявіць сапраўдных аматараў мастацкага слова. І вось лепшыя з лепшых сабраліся ва ўтульнай зале Сароцкай сярэдняй школы, дзе ўсё найлепшым чынам было падрыхтавана да сустрэчы.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася Таццяна Марчанка, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета.

– 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, – падкрэсліла Таццяна Мікалаеўна, – мае стаць агульнанацыянальным святам духоўнасці, асветы, культуры. Рэспубліканскі план па адзначэнні гэтай падзеі ўключае ў сябе шэраг мерапрыемстваў навуковага характару, мастацкіх, інфармацыйных, асветніцкіх і г. д.
Конкурс «Жывая класіка» – складовая частка гэтага праекта. Яго пераможцы прымуць удзел у абласным этапе, які адбудзецца ў маі бягучага года. Ну а канчатковыя вынікі будуць падведзены ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе Полацку.

І загучала дзіўнае, мілагучнае, выразнае роднае слова. Нельга не аддаць належнае папярэдняй велізарнай працы вучняў і іх настаўнікаў. Нягледзячы на моцнае хваляванне, юныя чытальнікі прадэманстравалі не толькі дасканалае веданне тэкстаў, але і глыбокае разуменне выбраных твораў, артыстызм выканання, жаданне данесці думку аўтара да слухачоў. Нялёгка было вызначыць пераможцаў і для журы. Дарэчы, у яго складзе ўпершыню быў госць з Узды – Віктар Сабалеўскі, член Беларускага саюза журналістаў, абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў Беларусі», кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Нёманец», адказны сакратар рэдакцыі газеты «Чырвоная зорка» Уздзенскага раёна. Віктар Вацлававіч – аўтар чатырох зборнікаў вершаў, некаторыя з яго твораў сталі песнямі. У 2016 годзе выйшла ў свет пятая кніга –
празаічнае выданне «Бясцэнны скарб» – зборнік краязнаўчых нарысаў, літаратурных эсэ, прысвечаных славутым землякам, іх лёсу. Пісьменнік і журналіст даў высокую ацэнку мерапрыемству і канкурсантам.

– Я ўсцешаны тым, што творы нашых класікаў выконваліся шчыра, цёпла, прыгожа, – сказаў Віктар Вацлававіч. – Адчуваецца, што роднае слова, мову, народныя традыцыі на Любан-
шчыне шануюць і паважаюць. Безумоўна, гэта перадасца і будучым пакаленням. І ўсё роднае, беларускае заўсёды будзе годна адчуваць сябе ў свеце.

Наступіў асабліва хвалюючы час падвядзення вынікаў. Старшыня журы Анжэла Лапановіч, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму, уручыла дыпломы. У першай узроставай катэгорыі (пачаткоўцы):
І ступені – Дзіяне Катовіч (Кузьміцкая СШ), ІІ ступені –  Мілане Бралашвілі (Дарасінскі ВПК ДС-БШ), ІІІ ступені – Ксеніі Шаплыка (Сароцкая СШ); у другой (5-6 класы) – дыпломы
І ступені атрымалі Аліна Крайнік (Палічынскі ВПК ДС-СШ) і Аліна Чарныш (Обчынскі ВПК ДС-БШ),
ІІ – Алеся Муравейка (Гімназія №1 г. Любані), ІІІ – Ліліяна Шкрэблік (Малагарадзячыцкі ВПК ДС-СШ); у трэцяй (7-8 класы) – Валерыя Цагельнік (СШ №1 г. Любані) і Яна Сярчэня (Атраднаўская СШ) –
І ступені, Іван Бадзюл (Урэцкая СШ №2) – ІІ, Паліна Муравейка (Рэдкавіцкая СШ) – ІІІ. Сярод самых старэйшых чытальнікаў (9-10 класы) дыпломам І ступені ўзнагароджана Дар’я Раўтовіч (СШ №1 г. Любані), ІІ – Караліна Лазоўская (Тальскі ВПК ДС-СШ), ІІІ – Марыян Стасюк (Гімназія №1 г. Любані).

Хочацца дадаць, што на працягу імпрэзы цешылі прысутных сваімі выступленнямі вучні Сароцкай сярэдняй школы і танцавальны калектыў «Эдэльвейс» (кіраўнік Вольга Дзікун).

Галіна ГЕДРОЙЦ.

Фота аўтара.

Ваш отзыв

1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Актуально Акция Акцыя Ахова працы Благоустройство В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Горячая линия Госконтроль Да 450-годдзя Любані Демография Жывёлагадоўля: клопаты і праблемы За здаровы лад жыцця Калонка рэдактара Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи На контроле – качество Народ и власть Нашы абрады і традыцыі Окно ГАИ ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Патрыятычнае выхаванне Праграма "Кармы" Профессионалы Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба – 101 Справы вясковыя Телефон милиции - 102 Телефон милиции – 102 Торговля Ураджай-2011 Ураджай-2016 Школьнае жыццё