Заўсёды ветлівая


Любіць сваю справу начальнік аддзялення паштовай сувязі аграгарадка Рачэнь Ніна Каток.

Заўсёды ветлівая

 

Са школьнай парты, як прызналася, бачыла сябе менавіта на гэтай пасадзе. Пасля заканчэння Атраднаўскай школы паступіла ў Мінскае вучылішча сувязі. А закончыўшы яго па спецыяльнасці аператара паштовай сувязі, па размеркаванні трапіла ў вёску Закальное. Там і працавала Ніна Канстанцінаўна два дзесяцігоддзі начальнікам аддзялення. Прыкіпела, што называецца, да людзей мясцовых і ў прафесіі грунтоўна замацавалася. А тры гады таму назад падчас аптымізацыі тамтэйшае АПС закрылі.

З таго часу жанчына робіць ужо ў Рачэні. Але, як кажуць, ад перамены месц складаемых сума не змяняецца. Вось і для Ніны Каток асабліва нічога не перамянілася – узначальвае аддзяленне паштовай сувязі і выконвае тыя ж абавязкі, што і раней. Як паведаміла, аказвае шэраг паслуг насельніцтву. І на працягу працоўнага дня ў будынку АПС практычна не бывае пуста: хтосьці заходзіць заплаціць за камунальныя паслугі, іншыя – адправіць грашовы перавод, падпісацца на перыядычныя выданні, набыць часопісы ці рэчы паўсядзённага карыстання, прадукты. У наяўнасці, дарэчы, заўсёды шырокі асартымент такіх тавараў. А пералік паслуг пастаянна абнаўляецца, з’яўляюцца новыя іх віды. Зараз, напрыклад, актыўна ўкараняецца такая, як інтэрнэт-магазін.

З наведвальнікамі Ніна Канстанцінаўна заўсёды ветлівая і паважлівая. За тры гады ўжо вывучыла і характары вяскоўцаў, і іх густы ды перавагі. Ведае, як з кім пагутарыць, каму што прапанаваць, каб дагадзіць.

У згодзе начальнік працуе і з падначаленым паштальёнам Галінай Шаўцовай. І іх агульнымі намаганнямі рэгулярна выконваюцца планавыя паказчыкі, даведзеныя сельскаму аддзяленню сувязі па падпісцы і іншых паслугах.

Наталля Вілента.

На здымку: начальнік аддзялення паштовай сувязі а/г Рачэнь Ніна КАТОК. За сумленную працу яна сёлета занесена на Дошку гонару Мінскага філіяла РУП «Белпошта».

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія