Жаданая госця ў кожнай хаце


З 2004 года ў аддзяленні паштовай сувязі вёскі Пласток працуе Любоў Розум. А да таго тры дзесяцігоддзі шчыравала ў жывёлагадоўлі мясцовага сельгаспрадпрыемства.

Жаданая госця ў кожнай хаце

 

– Даіла кароў, як да ўласных, адносілася да пярэстых, а таму з жалем развітвалася з імі, калі закрывалі Пластокскую малочнатаварную ферму, куды столькі часу спяшалася ўранні і ўвечары, – прыгадвае Любоў Пятроўна.

Але і да новай справы жанчына прыкіпела. Хаця ўжо дзесяць гадоў знаходзіцца на пенсіі, аднак па-ранейшаму з задавальненнем дастаўляе перыядычныя выданні, карэспандэнцыю, тавары першай неабходнасці і інш. у замацаваныя населеныя пункты. У цёплы час года выручае двухколы сябар, а з надыходам зімы даводзіцца рухацца пешшу. Ды адлегласць не палохае паштальёна. Яна ведае, што, як самую жаданую госцю, яе з нецярпеннем чакаюць жыхары Наўгальнага, Заельнага, Азломля. Сярод іх у асноўным людзі пастарэлага ўзросту, якім патрэбны не толькі газеты, часопісы, паштоўкі, а і ўвага. І Любоў Пятроўна стараецца выкраіць хоць некалькі мінут, каб пагутарыць з кожным –
пажартаваць, запытаць пра справы і самаадчуванне. А добрыя адносіны з вяскоўцамі, зразумела, спрыяюць выкананню даведзеных заданняў па падпісцы.

Увогуле жанчына размяркоўвае свае дні так, каб на ўсё хапала часу – і на працу, і на дамашнія справы (вельмі любіць займацца кветкаводствам, агародніцтвам), і на грамадскія. Раней абіралася дэпутатам Асавецкага сельскага Савета. Зараз, ужо не першы год, з’яўляецца старастай у Азломлі. Вяскоўцы часцяком звяртаюцца да Любові Розум з надзённымі праблемамі, і яна, вядома, садзейнічае ў іх вырашэнні. Дзейсную дапамогу аказвае і сельвыканкаму, у прыватнасці, у пытаннях навядзення парадку на тэрыторыі населенага пункта.

Карацей кажучы, Любоў Пятроўна не проста выдатны паштальён, а і актыўны, пазітыўны чалавек. Таму і знаходзіцца на добрым рахунку як сярод калег, так і сярод аднавяскоўцаў.

 

Ваш отзыв

1 октября – день пожилых людей 1 сентября – день знаний 4 октября – день учителя 5 кастрычніка – дзень работнікаў крымінальнага вышуку 6 октября – день архивиста 20 сентября – день работников леса 25 октября – день автомобилиста и дорожника 26 АПРЕЛЯ – ДЕНЬ ЧЕРНОБЫЛЬСКОЙ ТРАГЕДИИ 26 июня – день работников прокуратуры 70-летие великой победы 2015 – год молодежи Аздараўленне Актуально Акцыя Ахова працы В комитете госконтроля Ганаруся сваёй прафесіяй Год культуры Да 450-годдзя Любані Демография День работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности Дэмаграфія Единый день информирования За здаровы лад жыцця Конкурс «Перамога ў нашай памяці жыве» Летняе аздараўленне Людзі і справы Международные связи Народ и власть Наши достижения Обратная связь Оздоровление ПРАЕКТ «ЖЫВЕ МАЯ ВЁСКА» Парламентский вестник Патрыятычнае выхаванне Пресс-тур губернатора Минской области Профилактика правонарушений Профориентация Святы Служба занятости Служу отечеству! Справы вясковыя Творчество Ураджай-2016 Цікавая экскурсія