Увогуле такой справай Генадзю Уладзіміравічу займацца даводзіцца не ўпершыню. Звыш дваццаці гадоў працуе ў гаспадарцы – як уладкаваўся пасля арміі, так нязменна і шчыруе тут – і кожны раз падчас абмалоту збажыны працуе на збожжатоку.
Дарэчы, на працягу ўсяго прафесійнага шляху Генадзь Клешчанка эксплуатуе пагрузчыкі, толькі розных мадэфікацый. Гэту тэхніку ўжо нібы свае пяць пальцаў ведае. Кіруе ёю ўмела, па-майстэрску, а даглядае, што называецца, па-гаспадарску. Таму і агрэгаты служаць доўгі час і норму выпрацоўку на любым відзе работ перавыконвае. А заняты трактарыст-машыніст бывае і на вывазцы арганікі, і на назапашванні кармоў, і на ўборцы ўраджаю.
З пачатку жніва Г.У. Клешчанка пагрузіў больш за 2 000 тон зерня. Яго агрэгат практычна без перапынку рухаецца па тэрыторыі збожжатоку – увесь час маецца працаўніку справа. І выконвае яе са стараннем. А гэта, між тым, добры прыклад для яго сына Станіслава. Юнак, хаця і школьнік, але ў гэтыя гарачыя для сельгаспрадпрыемства дні дапамагае на току. У ліку ўдзельнікаў студатрада Стас выконвае даручаныя заданні.
Вилента