Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю-Продам
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
22 верасня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Архив  /  Урожай 2018
8 жніўня 2018 года, 13:07

Колькасць хлебаробаў-тысячнікаў на Любаншчыне павялічваецца

 
І, вядома, ні адзін з іх не застаецца без матэрыяльнага заахвочвання. У прыватнасці, лідары сёлетняй жніўнай кампаніі старшы камбайнер Максім Вясёлкін і камбайнер Яўген Трачык з ААТ “Чырвоная Змена” імя К.І. Шаплыкі” ўзнагароджаны за добрасумленную працу і высокую прадукцыйнасць Ганаровымі граматамі раённага выканаўчага камітэта, Падзячнымі лістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, а таксама грашовай прэміяй. На рахунку плённага экіпажу звыш 1 200 тон зерня.

Увогуле хлебаробы раёна шчыруюць з рання да змяркання, каб як мага хутчэй убраць ураджай. Першымі з такой задачай справіліся рупліўцы палёў ААТ “Юрковічы”. Не вельмі шмат засталося і астатнім. А таму аграрыі Любаншчыны, каб не марнаваць часу, вырашылі аказаць дапамогу калегам з Чэрвеньскага раёна. 9 камбайнавых экіпажаў (з “Рачэні”, “Забалацкага”, “Асаўца-агра”, “Загальскага”, “Урэцкага”, э.б. “Любанская”, райаграсэрвісу) накіраваліся туды абмалочваць хлебныя палеткі.

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
22
2019
Сентябрь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Выборы-2019 2-е европейские игры Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК