Погода:
Курсы валют:
Объявления
Куплю
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56

Предложить новость
27 чэрвеня 2019 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
27 ліпеня 2018 года, 12:09

Званкоў было няшмат

 
Калі раней тэлефон «прамой лініі» са старшынёй райвыканкама С.І. Казецкім на працягу гадзіны, можна сказаць, напальваўся ад званкоў жыхароў раёна, то апошнім часам іх паступае ўсё менш і менш. Прычым пытанні, з якімі зараз звяртаюцца любанчане, ужо не такія вострыя. А гэта, безумоўна, дае падставы меркаваць, што мясцовай уладай і адпаведнымі службамі своечасова прадпрымаюцца неабходныя меры для вырашэння праблемных сітуацый у населеных пунктах.

Падчас чарговай «прамой лініі» кіраўніку раёна пазванілі толькі чатыры разы, прычым двойчы – жыхары аграгарадка Таль з просьбай да канца добраўпарадкаваць вул. Камсамольскую, так як частка яе ўжо заасфальтавана. Таксама паступіла скарга на вяскоўца (з той жа вуліцы), які ўтрымлівае цэлую чараду сабак, але не трымае іх на прывязі. І яго чацвераногія сябры пужаюць мясцовых жыхароў.

Сяргей Іванавіч паабяцаў пасадзейнічаць у вырашэнні агучаных праблем. Заспакоіў ён і гараджаніна з вул. Завадской, які ад імя ўсіх жыхароў гэтай вуліцы непакоіўся за стан дарогі, па якой пасля шматлікіх дажджоў ні прайсці ні праехаць. «Завадская, – зазначыў старшыня, – уключана ў графік па добраўпарадкаванні».

Жыхарка вёскі Палічын паскардзілася на суседа. Той ужо некалькі гадоў не працуе, вядзе асацыяльны лад жыцця, не клапоціцца пра свой прысядзібны ўчастак. На гародзе – адно пустазелле, ні разу за ўвесь сезон не кошанае.

У сваю чаргу кіраўнік адказаў заяўніцы, што спецыялісты адказных служб выедуць па да-дзеным ёй адрасе і правядуць абследаванне домаўладання. А ўжо пасля, па яго выніках, вырашыцца, якія меры да несвядомага гаспадара неабходна прыняць.

Дарэчы, трэба адзначыць, што ўсе звароты грамадзян зарэгістраваны, і іх выкананне будзе ў адпаведнасці з  заканадаўствам на кантролі ў райвыканкаме.

 

 

Наталья

Вилента


Архив сайта
27
2019
Июнь
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
2-е европейские игры Декрет №3 Тема недели Декрет №7 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК