Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
29 лютага 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
31 мая 2019 года, 06:43

Выкананы пяць паказчыкаў з васьмі

 
Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Любаншчыны за студзень-сакавік бягучага года падвялі на пасяджэнні райвыканкама.

Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Кудра заўважыў, што раёну было даведзена восем прагнозных паказчыкаў. За справаздачны перыяд заданне выканана па пяці. Не дасягнулі запланаваных лічбаў па прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове, валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі, колькасці працаўладкаваных грамадзян на новыя створаныя месцы за кошт новых прадпрыемстваў.

Прагнозны паказчык па экспарце тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, даведзены на ўзроўні 102,8 працэнта. У выніку работы за першы квартал тэмп росту склаў звыш 300%. Экспартавана тавараў на 4,8 мільёна долараў ЗША. Гэтым займаліся 7 суб’ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці; лідзіруючая пазіцыя належыць ТАА «Александроў», Любанскай фабрыцы адзення, «Уніфорэст». Імпарт жа тавараў саставіў у названым перыядзе 17,3 млн долараў ЗША.

Выкананы і паказчык па экспарце паслуг: пры заданні 101,3% за першыя тры месяцы бягучага года атрымалася 131,9%, 123,7 тысячы долараў. Імпарт паслуг склаў 22,5 млн долараў, ён значна ўзрос у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Гэта, па словах Мікалая Мікалаевіча, звязана з пастаўкамі абсталявання для будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната замежнага прадпрыемства «Слаўкалій». Экспарт па-слуг ажыццяўлялі 5 суб’ектаў гаспадарання, сярод якіх дамінуючае месца належыць філіялу «Санаторый «Рассвет-Любань».

Аб’ём рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі склаў больш за 20 млн руб., альбо 106,6% у супастаўных цэнах да ўзроўню мінулага года пры гадавым заданні 105%. Не дасягнулі леташняга ўзроўню райспажыўтаварыства, Любанскі філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат», раённы камбінат бытавога абслугоўвання, некаторыя іншыя прадпрыемствы. Пры гэтым удзельная вага арганізацый спажыўкааперацыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту практычна 33%, гандлёвых сетак 24% і г.д.

За студзень-сакавік у эканоміку раёна ўкладзена 118,7 млн руб. інвестыцый, у тым ліку на суму звыш 60 млн руб. выкананы будаўніча-мантажныя работы (52,4% ад агульнага аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал). Па іх раёну сёлета, як зазначыў М.М. Кудра, даведзена дадатковае заданне ў памеры 104% да 2018 г. Фактычна ж за першы квартал паказчык па будаўніча-мантажных работах узрос у супастаўных цэнах у 4,4 раза.

Што датычыць прамысловай прадукцыі, яе выраблена на суму 16,5 мільёна рублёў, ці 160 працэнтаў у фактычных адпускных цэнах да адпаведнага мінулагодняга перыяду. Усе прадпрыемствы, за выключэннем ЖКГ, забяспечылі патрэбны аб’ём. Амаль 53% ад агульнай колькасці выпушчанай прамысловай прадукцыі на рахунку прадпрыемстваў бязведамаснай падначаленасці. Дарэчы, запасы яе па стане на 1 красавіка саставілі 978 тысяч рублёў, або 20% ад сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Для параўнання, на пачатак года было 29%. У сувязі з сезоннасцю работ найбольшыя рэшткі на заводзе сценавых блокаў і КБМ.

Па выніках першага квартала са стратамі спрацавалі 8 арганізацый (РКБА, рыбакамбінат, ААТ «Палессе-
агра», райаграсэрвіс, райспажыўтаварыства і г.д.) з 33 на агульную суму 2 446 тысяч руб.

Падсумоўваючы ўсё сказанае, Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў, што кіраўніцтва прадпрыемстваў, якія не дасягнулі запланаваных лічбаў, павінна грунтоўна прааналізаваць усе пралікі і недахопы і вызначыць шляхі для выхаду на бясстратную дзейнасць. А таксама патрэбна прыкласці ўсе намаганні для выканання прагнозных паказчыкаў, даведзеных раёну.

 

 

Архив сайта
29
2020
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК