Погода:
Курсы валют:
Объявления
Радио
Масава-палiтычная газета Любанскага райвыканкама i райсавета дэпутатаў
«ГОРЯЧАЯ ЛИНИЯ»
(8-017-94) 68-1-29
отдел маркетинга
(8- 017-94)68-1-30,
SMS-информирование

+375-29-194-77-56.

Предложить новость
29 лютага 2020 года
Все сельсоветы
Главная  /  Новости  /  Власть
27 чэрвеня 2019 года, 09:48

Водазабеспячэнне і добраўпарадкаванне турбуюць любанчан

 
Жыхары Любаншчыны звярнуліся са сваімі пытаннямі да першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Валерыя Мельніка.

 

Звароты датычыліся розных накірункаў. Так, Людміла Гарэлька турбавалася наконт водазабеспячэння двухпавярховага дома па вуліцы Кірава, 84 у Любані. Там ужо звыш 20 дзён увогуле няма вады. А справа ўся ў тым, што па названым адрасе вядзецца капітальны рамонт. І некаторая затрымка работ была звязана з экспертызай праектна-каштарыснай дакументацыі. Гэта працэдура пройдзена, і ўжо сістэма водазабеспячэння да дома падведзена. На чарзе непасрэдна выкананне разводкі ўнутры. Аднак жыхары не зусім згодны з праектным рашэннем. Каб знайсці кансэнсус, кіраўніцтва Любанскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, як заказчык, арганізуе ў самы бліжэйшы час сход з уласнікамі кватэр і прадстаўнікамі зацікаўленых служб (РАНС, РЦГЭ і іншых), якія давядуць пажарныя, санітарныя і г.д. нормы і патрабаванні.

Некаторыя гараджане пазванілі на «прамую тэлефонную лінію», каб даведацца, калі зноў з’явіцца гарачая вада. Так як ЖКГ агучвала дату 24 чэрвеня. У сваю чаргу намеснік дырэктара Анатоль Серавокі патлумачыў, што крыху зацягнуліся прафілактычныя работы, але літаральна днямі падагрэў вады будзе адноўлены.

Звярталіся любанчане да Валерыя Віктаравіча і з іншымі пытаннямі, прапановамі. У прыватнасці, як высветлілася, многія заклапочаны добраўпарадкаваннем населеных пунктаў і навядзеннем парадку. Гэта, вядома, добра, што грамадзяне праяўляюць нераўнадушша, жадаюць, каб вакол станавілася толькі прыгажэй і камфортней, але і самі не павінны заставацца ўбаку, зазначыў кіраўнік.

Архив сайта
29
2020
Февраль
Что, на ваш взгляд, сильнее всего угрожает вашему здоровью?
Декрет №7 Тема недели Декрет №3 Телефоны горячих линий Отдел образования Любанского РИК